Модэнскае герцагства
Гістарычная дзяржава | |||||
Герцагства Модэны і Рэджа | |||||
---|---|---|---|---|---|
Ducato di Modena e Reggio | |||||
|
|||||
|
|||||
1452 — 1796
|
|||||
Сталіца | Модэна, Рэджа-Эмілія | ||||
Плошча | 6.132 кв.км | ||||
Насельніцтва | каля 600.000 чал. | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герцагства Мо́дэнскае (італ.: Ducato di Modena), поўная назва: Герцагства Мо́дэны і Рэджа (італ.: Ducato di Modena e Reggio) — маленькая італьянская дзяржава, якая існавала з 1452 па 1859 гады, з перапынкам у 1796 і 1814 гадах, у перыяд рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войн.
Герцагства было першапачаткова створана для дому Эстэ, які таксама кіраваў Ферарай да 1597 года.
У 1796 годзе герцагства было занята французскай арміяй Напалеона Банапарта, які стварыў з яе тэрыторыі Цыспаданскую рэспубліку. Апошні герцаг з дому Эстэ, Эрколе III стаў кіраўніком былых аўстрыйскіх тэрыторый на паўднёвым захадзе Германіі (Брэйсгау) і памёр у 1803 годзе. Пасля яго смерці Модэна была перанята яго зяцем, эрцгерцагам Фердынандам Аўстрыйскім-Эсце, дзядзькам імператара Франца II, які быў жанаты з дачкой Эрколе III герцагіні Марыі Беатрычэ Эстэ.
З падзеннем напалеонаўскай сістэмы ў Італіі ў 1814 годзе сын Фердынанда Франчэска IV стаў герцагам Модэнскім. Неўзабаве пасля гэтага ён атрымаў у спадчыну тэрыторыі Масы і Карары ад сваёй маці.
Двойчы, у 1831 і 1848 гадах, пад ціскам рэвалюцый герцаг быў вымушаны пакінуць Модэну, але кожны раз манархія была адноўлена зноў. Пасля франка-п'емонцкай вайны супраць Аўстрыі ў 1859 годзе, герцаг быў ізноў вымушаны бегчы — ужо назаўжды. У снежні 1859 года Модэна, аб'яднаўшыся з Тасканай і Пармай, сфармавала Аб’яднаныя правінцыі Цэнтральнай Італіі, якія былі далучаны да Сардзінскага каралеўства ў сакавіку 1860 года.
Правінцыі герцагства перад скасаваннем
[правіць | правіць зыходнік]- Модэна (герцагства Модэнскае);
- Рэджа (герцагства Рэджа);
- Гвастала;
- Фрыньяна;
- Гарфаньяна;
- Луніджана;
- Маса і Карара (герцагства Маса і Карара).