Глеб Вячаслававіч Шаўчэнка
Поўнае імя | Глеб Вячаслававіч Шаўчэнка | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 лютага 1999[1] (22 гады) |
||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Рост | 178 см | ||||||
Вага | 67 кг | ||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб |
![]() |
||||||
Нумар | 99 | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Глеб Шаўчэнка (нар. 17 лютага 1999, Мазыр) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2015 года пачаў выступаць за дубль мясцовай «Славіі», а ў сезоне 2016 стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнага складу. 3 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мінскага «Дынама» (0:1).
У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[2]. Сезон 2017 пачынаў, звычайна выходзячы на замену, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе «Славіі». Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся на поле і неўзабаве стаў гуляць у стартавым складзе, дамапог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах быў асноўным іграком мазыран у Вышэйшай лізе, стаў часцей выступаць на пазіцыі абаронцы.
У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Увосень 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на поле ў стартавым складзе ў таварыскім матчы са зборнай Літвы на пазіцыі апорнага паўабаронцы і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Славія | ![]() |
16 | 3 |
2016 | Д1 | Славія | ![]() |
2 | 0 |
2017 | Д1 | Славія | ![]() |
18 | 0 |
2018 | Д2 | Славія | ![]() |
19 | 4 |
2019 | Д1 | Славія | ![]() |
22 | 0 |
2020 | Д1 | Славія | ![]() |
24 | 2 |
Зноскі
- ↑ Gleb Shevchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сенегальский защитник Ндой перешел в «Славию», Шут, Галяк и Шевченко продлили контракты с клубом
- ↑ Глеб Шевченко перешел в "Шахтер"