Глеб Вячаслававіч Шаўчэнка
Поўнае імя | Глеб Вячаслававіч Шаўчэнка | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 лютага 1999[1] (25 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 178 см | |||||||||
Вага | 72 кг[3] | |||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Тарпеда (Масква) | |||||||||
Нумар | 99 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Глеб Шаўчэнка (нар. 17 лютага 1999, Мазыр) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, з 2015 года пачаў выступаць за дубль мясцовай «Славіі», а ў сезоне 2016 стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнага складу. 3 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мінскага «Дынама» (0:1).
У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[4]. Сезон 2017 пачынаў, звычайна выходзячы на замену, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе «Славіі». Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, у чэрвені вярнуўся на поле і неўзабаве стаў гуляць у стартавым складзе, дамапог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У 2019—2020 гадах быў асноўным іграком мазыран у Вышэйшай лізе, стаў часцей выступаць на пазіцыі абаронцы.
У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.
У ліпені 2023 года стаў іграком маскоўскага «Тарпеда», падпісаўшы трохгадовы кантракт[6].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Увосень 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на поле ў стартавым складзе ў таварыскім матчы са зборнай Літвы на пазіцыі апорнага паўабаронцы і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.
2 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2021
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2021, 2023
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2022
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Славія | 16 | 3 | |
2016 | Д1 | Славія | 2 | 0 | |
2017 | Д1 | Славія | 18 | 0 | |
2018 | Д2 | Славія | 19 | 4 | |
2019 | Д1 | Славія | 22 | 0 | |
2020 | Д1 | Славія | 24 | 2 | |
2021 | Д1 | Шахцёр | 26 | 1 | |
2022 | Д1 | Шахцёр | 28 | 0 | |
2023 (1) | Д1 | Шахцёр | 12 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Gleb Shevchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Gleb-Shevchenko-252&season=2022MEN
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/gleb_shevchenko/
- ↑ Сенегальский защитник Ндой перешел в «Славию», Шут, Галяк и Шевченко продлили контракты с клубом (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Глеб Шевченко перешел в "Шахтер" (руск.). football.by (18 студзеня 2021). Праверана 28 сакавіка 2024.
- ↑ Глеб Шевченко — игрок московского "Торпедо" (руск.). football.by (13 ліпеня 2023). Праверана 28 сакавіка 2024.