Глыбочыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глыбочыцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Чачэрскі раён
Уключаў 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Глыбочыца
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 25 мая 1961

Глыбо́чыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Глыбочыца.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Ветвіцкага і Яцкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Матнявіцкага сельсавета, у склад Меркулавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Алёс, Батвінава, Ветвіца, Красніца і Прычалесня)[1]. 25 мая 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Роўкавіцкага (5 населеных пунктаў: Заложжа, Куракі, Матнявічы, Ржавец і Рэпішча) і Захарпольскага (5 населеных пунктаў: Брылёва, Глыбочыца, Новая Яцкаўшчына, Пціч і Старая Яцкаўшчына) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 10 жніўня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.