Аторскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Захарпольскі сельсавет)
Аторскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Отар
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
1 снежня 2009
Дата скасавання 12 ліпеня 1973
Насельніцтва (2009) 1 297
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Ато́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Отар.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іпалітаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чачэрскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў (Ганнаполле, Захарполле, Кавалёў Рог, Мяжэлішча, Новае Захарполле, Сапрыкі, Юны, Ядзінства), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Захарполле, а сельсавет перайменаваны ў Захарпольскі сельсавет[1]. 25 мая 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Глыбочыцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Брылёва, Глыбочыца, Новая Яцкаўшчына, Пціч і Старая Яцкаўшчына)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 28 кастрычніка 1965 года ў мяжу гарадскога пасёлка Чачэрск уключаны вёскі Слабада Ганнаполле і Слабада Захарполле[3]. 12 ліпеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Чачэрск, а сельсавет перайменаваны ў Чачэрскі[4].

1 снежня 2009 года Чачэрскі сельсавет перайменаваны ў Аторскі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1297 чалавек[6], з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — цыганы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 10 жніўня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 кастрычніка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.