Голашавіцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная вёска Голашавіцы*
Holašovice Historical Village Reservation**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Чэхіі Чэхія
Тып
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 861
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1998  (22-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Голашавіцы (чэшск.: Holašovice, ням.: Hollschowitz) — узор традыцыйнай цэнтральнаеўрапейскай вёскі. Голашавіцы размешчаны ў 15 кіламетрах на захад ад Чэске-Будзеёвіцаў, у аднайменнай абшчыне Паўднёвачэшскага края. У вёсцы прадстаўлена мноства сельскіх будынкаў XVIIIXIX стагоддзяў у стылі, вядомым як паўднёва-чэшскае народнае барока[1]. У 1998 годзе вёска была прызнана помнікам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Чэхіі[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах Голашавіцы ўпершыню згадваецца ў 1263 годзе. У 1291 годзе кароль Чэхіі Вацлаў II перадаў Голашавіцы (разам з іншымі) цыстэрцыянскаму кляштару ў Вішшы-Бродзе (раён Чэскі-Крумлаў). Вёска заставалася ў кляштарнай уласнасці да 1848 года[3].

Голашавіцы.

Паміж 1520 і 1525 гадамі насельніцтва Голашавіцы былі цалкам знішчана эпідэміяй бубоннай чумы. У памяць пра гэту падзею ў паўночнай частцы паселішча быў усталяваны чумны слуп. Паводле кляштарных запісаў, з усіх жыхароў ацалелі ўсяго два чалавекі. Да 1530 года Голашавіцы пачынаюць засяляць перасяленцы з Аўстрыі і Баварыі, у выніку чаго вёска стала нямецкамоўнай вобласцю ў чэшскамоўнай краіне: да 1895 годзе ў Голашавіцах налічвалася 157 жыхароў нямецкага этнічнага паходжання і 19 чэшскага[3].

Голашавіцы.

Пасля Другой сусветнай вайны дамы і фермы Голашавіцаў прыйшлі ў заняпад, а ў Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспубліцы наогул былі закінуты. З 1990 года вёска была адноўлена і заселена. У наш час у ёй налічваецца каля 140 жыхароў[4].

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

У Голашавіцах маецца тыповая для паўднёвачэшскіх вёсак плошча, акружаная каменнымі дварамі 28 хат аднолькавай канцэпцыі пачатку і сярэдзіны XIX стагоддзя. У цэнтры прамавугольнай плошчы (у даўжыню каля 200 м, у шырыню 70 м) размешчаны невялікі сажалка. Гэта плошча ўяўляе сабой адзін з найбольш захаваных комплексаў народнай архітэктуры вясковых пабудоў[5][6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]