Калона Найсвяцейшай Троіцы
Славутасць | |
Калона Найсвяцейшай Троіцы | |
---|---|
чэшск.: Sloup Nejsvětější Trojice | |
![]() | |
49°35′38″ пн. ш. 17°15′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Венцэль Рэндэр[d], Філіп Затлер[d] і Ондржай Цанер[d] |
Архітэктар | Венцэль Рэндэр[d] |
Дата заснавання | 1715[3] |
Вышыня | 35 м, 32,5 м і 2,5 м |
![]() |
|
Калона Найсвяцейшай Троіцы | |
Спасылка | № 859 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iv |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 2000 (24-я сесія) |
![]() |
Калона Найсвяцейшай Троіцы — чумны слуп, размешчаны на Горняй плошчы ў Оламаўцы, Чэхія. У 2000 годзе Калона Найсвяцейшай Троіцы была ўнесена ў колькасць помнікаў Сусветнай спадчыны як выбітны твор цэнтральнаеўрапейскага барока.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Калона Найсвяцейшай Троіцы з'яўляецца рэлігійным помнікам, узведзеным у знак падзякі за збавенне ад эпідэміі чумы. Будаўніцтва Калоны Найсвяцейшай Троіцы было распачата ў год спынення эпідэміі чумы ў Оламаўцы ў 1716 годзе і працягвалася да 1754 года. Калона ўяўляе сабой выраз чэшскага патрыятызму: над яе ўладкаваннем працавалі оламаўцкія майстры і на ёй прадстаўлены мясцовыя каталіцкія святыя, звязаныя з Оламаўцам. Базавай мадэллю Калоны Найсвяцейшай Троіцы стала калона на плошчы Санта-Марыя ў Рыме, якая была пабудавана ў 1614 годзе.
У будаўніцтве і ўбранні Калоны Найсвяцейшай Троіцы прынялі шматлікія мясцовыя оламаўцкія скульптары, муляры і мастакі. Будаўніцтва пачаткаў архітэктар Венцэль Рэдэр. Ён першы прапанаваў гарадскому савету Оламаўца пабудаваць чумны слуп у знак падзякі жыхароў горада ад збавення ад чумы; ён жа фундаваў пачатак будаўніцтва. Падчас першага этапу будаўніцтва Калоны Венцэль Рэдэр памёр. Будаўніцтва працягнулі яго пераемнікі Франц Тонек, Іаган Венцэль Ракіцкі і Аўгусцін Шольтц. У 1754 годзе будаўніцтва Калоны Найсвяцейшай Троіцы скончыў Іаган Ігнацій Ракіцкі.
Скульптурнае афармленне было распачата Філіпам Затлером. Пасля яго смерці працу працягнуў Андрэас Занер, які афармляў 18 скульптур і 9 барэльефаў на працягу дзевяці гадоў. Сімон Форстнер зрабіў пазалочаныя скульптуры Найсвяцейшай Троіцы і Дзевы Марыі.
Асвячэнне Калоны Найсвяцейшай Троіцы адбылося ў 1754 годзе пры ўдзеле імператрыцы Марыі Тэрэзіі і яе мужа Франца I. У 1758 годзе Оламаўц быў абложаны прускай арміяй і Калона Найсвяцейшай Троіцы была абстраляна некалькі разоў гарматамі. Пасля вайны Калона Найсвяцейшай Троіцы была адрамантавана. Некалькі снарадаў былі пакінуты, каб нагадваць пра абстрэл Калоны.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Калону вянчае шпіль, на якім знаходзіцца выява Святой Троіцы. Каля Святой Троіцы знаходзяцца скульптуры Унебаўзяцця Багародзіцы і Арханёла Гаўрыіла. Калона складаецца з трох ярусаў, акружаных 18 каменных скульптур святых і 14 барэльефаў.
На верхнім ярусе знаходзяцца скульптуры людзей, звязаных з зямным жыццём Ісуса Хрыста. Тут знаходзяцца скульптуры Іосіфа, абручніка Дзевы Марыі, скульптуры яе бацькоў — Святой Ганны і Іаакіма, Яна Хрысціцеля. На верхнім узроўні таксама знаходзяцца скульптуры Святога Лаўрэнція і Святога Ераніма, у імя якіх асвечана капліца ў гарадской ратушы. Тры барэльефы ўяўляюць тры багаслоўскіх дабрадзейнасці: веру, надзею і любоў.
Сярэдні ўзровень прысвечаны мараўскім і чэшскім святым. Тут прадстаўлены скульптуры Святых Кірылы і Мяфодзія (прапаведавалі хрысціянства ў Чэхіі ў 863 годзе), Святога Уласія Севастыйскага (заступнік адной з галоўных цэркваў Оламаўца), Святога Войцеха (заступнік Чэхіі), Святога Яна Непамуцкага і Святога Яна Саркандэра (падчас будаўніцтва яшчэ не быў кананізаваны).
На ніжнім узроўні знаходзяцца скульптуры Святога Маўрыкія і Святога Вацлава (заступнік Чэхіі) — гэтым святым прысвечаны дзве цэрквы ў Оламаўцы; Святога Фларыяна (заступнік Аўстрыі), Святога Яна Капістрана (два разы быў у Оламаўцы), Святога Антонія Падуанскага (яго імем названы манастыр у Оламаўцы), Святога Алаіза Ганзагі (заступнік студэнтаў; статуя падкрэслівае, што Оламаўц з'яўляецца ўніверсітэцкім горадам). Паміж статуямі размешчаны барэльефы 12 апосталаў.
Капліца[правіць | правіць зыходнік]
Усярэдзіне Калоны знаходзіцца капліца з барэльефамі, што адлюстроўваюць Каіна і Авеля, патоп, Ісака і распяцце Ісуса Хрыста.
Хранаграмы[правіць | правіць зыходнік]
На Калоне знаходзяцца хранаграмы. Вялікія літары ў іх тэкстах ідэнтычны рымскім лічбам, якія пазначаюць год заканчэння будаўніцтва Калоны Найсвяцейшай Троіцы.
- TRIVNI VEROQVE DEO
- PRAESENTIBVS AVGVSTIS
- FRANCISCO ATQVE THERESIA
- COLOSSVS ISTE
- A CARDINALE TROIER
- CONSECRATVS 9. SEPT.
- GLORIA DEO PATRI
- DEO FILIO
- DEO PARACLETO
- SACRATA SINT
- EI SOLI
- CORDA OMNIA
- IN FIDE PLENA
- SPE FIRMA
- CHARITATE PERFECTA
Зноскі
- ↑ https://www.drobnepamatky.cz/node/14024 Праверана 31 ліпеня 2019.
- ↑ Památkový katalog NPÚ Праверана 14 лютага 2019.
- ↑ https://whc.unesco.org/uploads/nominations/859rev.pdf Праверана 3 мая 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Perůtka, Marek (ed.) (2001). Sloup Nejsvětější Trojice v Olomouci. Olomouc: Statutární město Olomouc. (includes English summary)
- Los, Petr & Brabcová, Jitka (2002). Svatí na sloupu Nejsvětější Trojice v Olomouci. Olomouc: Danal. ISBN 80-85973-94-4
- Tichák, Milan (2002). Příběhy olomouckých pomníků. Olomouc: Burian a Tichák, s. r. o.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 859 рус. • англ. • фр. |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калона Найсвяцейшай Троіцы