Палац Вальціцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Культурны комплекс Ледніцы-Вальціцы*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Valtice castle courtyard.JPG
Тып
Крытэрыі i, ii, iv
Спасылка www.zamek-valtice.cz
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Каардынаты
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1996  (20 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Вальціцы (ням.: Feldberg) — палац у горадзе Вальціцы ў Паўднёвамараўскім краі Чэхіі. Разам з сядзібай Ледніцы ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны пад назвай «Культурны комплекс Ледніцы-Вальціцы».

Фельдсбергскі палац пабудаваны на месцы замка сям'і Ліхтэнштэйн, які вядомы з XIII стагоддзя. Першапачаткова праект палацавага комплексу распрацоўваў архітэктар Джавані Джакама Тэнкала. Затым напачатку XVIII стагоддзя праект быў развіты ў стылі высокага барока, архітэктарам Іаганам Бернхардом Фішэрам фон Эрлахам у якасці рэзідэнцыі князёў Ліхтэнштэйнаў.

Будаўніцтвам палаца кіраваў італьянскі архітэктар Даменіка Марцнелі. Некаторыя залы і памяшканні, якія часткова адрэстаўраваны, багата ўпрыгожаны насценнымі ўпрыгожаннямі ў стылі барока. Асабліва відовішчна выглядаюць Люстраная зала, Карцінная галерэя, Палацавая капэла і малы салон прынцэсы Карлы. Шматлікія памяшканні ўпрыгожаны фрэскамі на столях. Палац атачае англійскі парк з храмам Дыяны (1812), які нагадвае рымскую арку, магутнай каланадай карынфскага стылю (1832) і іншымі збудаваннямі ў стылі класіцызму.

Разам з суседняй сядзібай Ледніцы, з якой Вальціцы злучае 7-кіламетровая ліпавая алея, ён уключаны ў спіс сусветнай спадчыны, дзе называецца «Культурны комплекс Ледніцы-Вальціцы».

Княжацкая сям'я Ліхтэнштэйна страціла ўсе свае прывілеі з распадам Габсбургскай імперыі і з'яўленнем Чэхаславакіі ў 1918 годзе, а пасля Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе палац, як і ўся ўласнасць сям'і Ліхтэнштэйн у Чэхаславакіі была канфіскавана дзяржавай (гл. дэкрэты Бенеша).

Палац мае знакаміты вінны склеп, у якім штогод праводзіцца дэгустацыя і продаж мараўскіх вінаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]