Пакроў (Украіна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Арджанікідзэ, Украіна)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Пакроў
укр.: Покров
Сцяг Герб
Сцяг Герб
City of Pokrov, Shevchenko Alley.jpg
Краіна
Вобласць
Гарадскі савет
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Арджанікідзэ
Горад з
Плошча
26 км²
Вышыня цэнтра
71 ± 1 м
Насельніцтва
40 857 чалавек (2015)
Шчыльнасць
1729 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
05667
Паштовы індэкс
53300
Аўтамабільны код
AE / 04
КААТУУ
1212100000
Афіцыйны сайт
Пакроў на карце Украіны ±
Пакроў (Украіна) (Украіна)
Пакроў (Украіна)
Пакроў (Украіна) (Днепрапятроўская вобласць)
Пакроў (Украіна)

Пакроў (укр.: Покров), да 2016 года — Арджанікі́дзэ (укр.: Орджонікідзе[1]) — горад абласнога значэння ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Арджанікідзеўскага гарадскога савета. Насельніцтва горада складае 40 857 чалавек (2015)[2].

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Плошча горада складае 2,6 тыс. га. Размешчаны на левым беразе ракі Базаўлук у месцы ўпадзення ў яе рэк Салона(руск.) бел. і Кам'янка. Вышэй па цячэнні, на процілеглым беразе ракі Салона, размешчана сяло Шолахавэ, за 1 км ніжэй па цячэнні размешчана сяло Краснэ. Побач з горадам праходзіць аўтамабільная дарога Т0423.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы археолаг Барыс Мазалеўскі ў 1971 годзе раскапаў курган Тоўста Магыла, у якім быў знойдзены знакаміты шэдэўр сусветнай антычнай культуры — залатая скіфская пектараль.

Недалёка ад горада, на тэрыторыі Кахоўскага вадасховішча, па старым рэчышчы Дняпра ў VIII—XI стагоддзях праходзіў знакаміты гандлёвы шлях з вараг у грэкі.

Горад знаходзіцца на былой тэрыторыі зямель казацкага Войска Запарожскага Нізавога. Менавіта тут больш як 300 гадоў назад знаходзіліся Базаўлуцкая і Чартамлыцкая Сечы. З апошняй было цесна звязаны жыццё і баявая дзейнасць казака Івана Сірко, магіла якога знаходзіцца ў сяле Капуліўка.

У 1883 годзе інжынер-геолаг Валяр'ян Домгер у басейне ракі Салона адкрыў багатыя радовішчы марганцавай руды, дзякуючы чаму на тэрыторыі будучага горада з'явіліся першыя шахцёрскія паселішчы. У 1886 годзе былі заснаваны Пакроўскія капальні і пачалася прамысловая распрацоўка марганцавай руды.

Афіцыйнай датай нараджэння горада лічыцца 1956 год, калі некалькі рабочых пасёлкаў, якія ўвтарыліся каля марганцавай рудні імя Арджанікідзэ, былі аб'яднаны ў горад Арджанікідзэ, названы ў гонар Серго Арджанікідзэ..

Спачатку здабыча марганцавай руды здзяйснялася падземным шахтавым спосабам. Але ў 1952 годзе пачалі здабываць марганцавую руду адкрытым метадам. У 1956 годзе ўпершыню ў сусветнай практыцы быў прапанаваны метад рэкультывацыі (аднаўлення) былых кар'ерных зямель. Менавіта ў той час горназдабыўныя прадпрыемствы былі аб'яднаны ў адно цэлае — Арджанікідзеўскі горна-ўзбагачальны камбінат, які стаў галоўным прадпрыемствам горада.

У 1965 годзе гораду Арджанікідзэ быў нададзены статус горада абласнога значэння.

21 лістапада 2014 годзе ў горадзе невядомыя павалілі помнік Леніну. 17 сакавіка 2016 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову аб перайменаванні горада, які атрымаў назву Пакроў. Пастанова набыла моц 2 красавіка 2016 года[3][4].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пастанова Вярхоўнай Рады Украіны ад 17 сакавіка 2016 года № 1037-VIII «Аб перайменаванні асобных населеных пунктаў»
  2. Статыстычны зборнік «Колькасць насельніцтва Украіны» на 1 студзеня 2015 (PDF, XLS)
  3. Орджонікідзе з новою назвою — ТСН (укр.) 
  4. Голос України (укр.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]