Горад Валансьен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Валансьен
Valenciennes
Герб
Герб
Valenciennes hotel de ville cote.jpg
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
Насельніцтва
41 300 чалавек (1999)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
59606, 59300
Афіцыйны сайт
Горад Валансьен (Францыя)
Горад Валансьен

Валансьен (фр.: Valenciennes [valɑ̃sjɛn], пікард.: Valinsien, нідэрл.: Valencijn) — горад на поўначы Францыі, камуна ў дэпартаменце Нор. Мае статус супрефектуры. Насельніцтва - 41,3 тыс. чалавек (1999 г.).

Тэрыторыя - 14 км ². Горад размешчаны на беразе ракі Эско (Шэльда).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад упершыню згадваецца ў 693 годзе ў адным з дакументаў Хлодвіга II. У 843 годзе па Вердэнскай дамове вызначаны статус Валансьена як нейтральнага горада паміж Нейстрыяй і Аўстразіяй. У IX стагоддзі горад, як і ўсе навакольныя тэрыторыі, быў заваяваны нарманамі, а ў 923 годзе стаў часткай герцагства Ніжняя Латарынгія, якое ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Валансьен хутка развіваўся, стаўшы цэнтрам адной з памежных марак імперыі.

У 1008 годзе па Еўропе пракацілася эпідэмія чумы. Паводле мясцовых паданняў Дзева Марыя ўстанавіла вакол Валансьена кардон, які абараніў горад ад эпідэміі. З гэтага часу кожны год жыхары Валансьена праходзяць па крузе працягласцю 14 км вакол горада, па гэтак званаму шляху Святога кардона. У XIV стагоддзі Альберт Баварскі пабудаваў у горадзе Вежу Дадэн, у якой быў усталяваны звон, які да гэтага часу штодня б'е ў гонар Дзевы Марыі Святога кардона.

У Сярэднявеччы Валансьен быў квітнеючым цэнтрам графства Эно. Пасля 1433 году горадам валодалі Філіп III Добры і ягоныя спадчыннікі, спачатку з Бургундcкай дынастыі, а потым з Габсбургаў. У 1560-я гады Валансьен стаў адным з цэнтраў кальвінізму і супраціву прыгнёту пратэстантаў у Іспанскіх Нідэрландах. Пасля жорсткай барацьбы ў 1570 годзе войска герцага Алесандра Фарнезэ захапіла горад і зладзіла масавы гвалт пратэстантаў.

Французскія каралі пачынаючы з Людовіка XI не аднойчы спрабавалі авалодаць горадам. У 1656 годзе ў ходзе бітвы ля Валансьена Іспанская армія пад камандаваннем прынца Хуана Аўстрыйскага разграміла французаў. Толькі ў 1677 годзе Людовік XIV дамогся захопу горада. Па ўмовах Німегенскай дамовы 1678 года тэрыторыя былога графства Эно была падзелена паміж Францыяй і Габсбургамі, і ягоная паўднёвая частка, у тым ліку і Валансьен, адышла да Францыі, пасля чаго горад быў значна ўмацаваны Вабанам. Горад стаў адным з найважнейшых фарпостаў на паўночным усходзе Францыі.

У 1793 годзе падчас вайны першай кааліцыі супраць рэвалюцыйнай Францыі горад быў абложаны, а французская ўлада скасавана. Французская армія адваявала яго толькі ў жніўні 1794 года. У 1890 годзе Валансьен страціў статус крэпасці, і ягоныя магутныя крапасныя сцены былі разбураныя. У 1900 годзе горад быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна.

Падчас абедзвюх сусветных войн горад быў разбураны, яго цэнтральная частка была адбудавана нанова пасля Другой сусветнай вайны.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Музей вытанчаных мастацтваў захоўвае працы як выхадцаў горада (Антуан Вато, Жан-Батыст Карпо), так і іншых фламандскіх мастакоў (Рубенс, ван Дэйк).
  • Некалькі гатычных цэркваў (найстарэйшая — францысканская, асвечана ў 1233 годзе) і вежа Дадэн (XIV стагоддзе).
  • «Іспанскі асабняк» XVI стагоддзя, г. з. Бібліятэка езуітаў таго ж часу (нядаўна адрэстаўравана) і бальніца Эно часоў Людовіка XV.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Ратушная плошча

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]