Перайсці да зместу

Карара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Карара)
Населены пункт
Карара
Carrara
44°05′ пн. ш. 10°06′ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Рэгіён Таскана
Правінцыя Маса-Карара
Гісторыя і геаграфія
Плошча 71 км²
Вышыня цэнтра 100 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 65 296 чалавек (2004)
Шчыльнасць 923 чал./км²
Этнахаронім Carraresi
Афіцыйная мова італьянская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0585
Паштовы індэкс 54033
Аўтамабільны код MS
ISTAT 045003

comune.carrara.ms.it (італ.)
Паказаць/схаваць карты
Карара (Італія)
Карара
Карара
Карара (Таскана)
Карара
Карара

Кара́ра (па-кельцку каменяломня) — горад у італьянскай правінцыі Маса-Карара. Насельніцтва — 65,3 тыс. жыхароў (2004).

Размешчаны ў Апуанскіх Альпах (належыць рэгіёну Таскана), у 100 км на паўночны ўсход ад Фларэнцыі, за 6 км ад берага Лігурыйскага мора.

Горад узнік у 1235 годзе. У розны час належаў Пізе, Генуі і Мілану, з XV стагоддзя — уладанне княжацкага сямейства Маласпіна.

Горад Карара знакаміты пакладамі белага мармуру, які здабываецца ў каменяломнях у наваколлі горада. Карарскі мармур вядомы яшчэ з антычных часоў (Рымскі Пантэон складзены з мармуру Карары). Шэраг вядомых скульптур часоў Адраджэння, у прыватнасці, «Давід» Мікеланджэла таксама выкананы з карарскага мармуру.

У горадзе маюцца малаважныя прадпрыемствы хімічнай, металаапрацоўчай, нафтаперапрацоўчай прамысловасці.

Асноўныя славутасці горада: кафедральны сабор XII стагоддзя, палац XVI стагоддзя (цяпер у ім размешчана акадэмія вытанчаных мастацтваў). Таксама ў горадзе маецца акадэмія скульптуры, музей скульптуры і старажытнасцяў.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі