Перайсці да зместу

Пакроў (Украіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Пакроў, Украіна)
Горад
Пакроў
укр.: Покров
47°39′47″ пн. ш. 34°04′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Днепрапятроўская
Гарадскі савет Арджанікідзеўскі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1886
Ранейшыя назвы Арджанікідзэ
Горад з 1956
Плошча 26 км²
Вышыня цэнтра 71 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 40 857 чалавек (2015)
Шчыльнасць 1729 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 05667
Паштовы індэкс 53300
Аўтамабільны код AE / 04
КААТУУ 1212100000
pokrov-mr.gov.ua (укр.)
Паказаць/схаваць карты
Пакроў (Украіна)
Пакроў
Пакроў
Пакроў (Днепрапятроўская вобласць)
Пакроў
Пакроў

Пакроў (укр.: Покров), да 2016 года — Арджанікі́дзэ (укр.: Орджонікідзе[1]) — горад абласнога значэння ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Арджанікідзеўскага гарадскога савета. Насельніцтва горада складае 41 894 чалавек (2022)[2].

Геаграфічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Плошча горада складае 2,6 тыс. га. Размешчаны на левым беразе ракі Базаўлук у месцы ўпадзення ў яе рэк Салона  (руск.) і Кам'янка. Вышэй па цячэнні, на процілеглым беразе ракі Салона, размешчана сяло Шолахавэ, за 1 км ніжэй па цячэнні размешчана сяло Краснэ. Побач з горадам праходзіць аўтамабільная дарога Т0423.

Залатая пектараль з кургана Тоўста Магыла, IV ст. да н.э.

Вядомы археолаг Барыс Мазалеўскі ў 1971 годзе раскапаў курган Тоўста Магыла, у якім быў знойдзены знакаміты шэдэўр сусветнай антычнай культуры — залатая скіфская пектараль.

Недалёка ад горада, на тэрыторыі Кахоўскага вадасховішча, па старым рэчышчы Дняпра ў VIII—XI стагоддзях праходзіў знакаміты гандлёвы шлях з вараг у грэкі.

Горад знаходзіцца на былой тэрыторыі зямель казацкага Войска Запарожскага Нізавога. Менавіта тут больш як 300 гадоў назад знаходзіліся Базаўлуцкая і Чартамлыцкая Сечы. З апошняй было цесна звязаны жыццё і баявая дзейнасць казака Івана Сірко, магіла якога знаходзіцца ў сяле Капуліўка.

У 1883 годзе інжынер-геолаг Валяр'ян Домгер у басейне ракі Салона адкрыў багатыя радовішчы марганцавай руды, дзякуючы чаму на тэрыторыі будучага горада з'явіліся першыя шахцёрскія паселішчы. У 1886 годзе былі заснаваны Пакроўскія капальні і пачалася прамысловая распрацоўка марганцавай руды.

Афіцыйнай датай нараджэння горада лічыцца 1956 год, калі некалькі рабочых пасёлкаў, якія ўвтарыліся каля марганцавай рудні імя Арджанікідзэ, былі аб'яднаны ў горад Арджанікідзэ, названы ў гонар Серго Арджанікідзэ.

Спачатку здабыча марганцавай руды здзяйснялася падземным шахтавым спосабам. Але ў 1952 годзе пачалі здабываць марганцавую руду адкрытым метадам. У 1956 годзе ўпершыню ў сусветнай практыцы быў прапанаваны метад рэкультывацыі (аднаўлення) былых кар'ерных зямель. Менавіта ў той час горназдабыўныя прадпрыемствы былі аб'яднаны ў адно цэлае — Арджанікідзеўскі горна-ўзбагачальны камбінат, які стаў галоўным прадпрыемствам горада.

У 1965 годзе гораду Арджанікідзэ быў нададзены статус горада абласнога значэння.

21 лістапада 2014 годзе ў горадзе невядомыя павалілі помнік Леніну. 17 сакавіка 2016 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову аб перайменаванні горада, які атрымаў назву Пакроў. Пастанова набыла моц 2 красавіка 2016 года[3][4].