Горад Порт-Віла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Порт-Віла
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Port Vila aerial.jpg
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
29,3 тыс. чалавек (2003)
Часавы пояс
Горад Порт-Віла (Вануату)
Горад Порт-Віла

ПОРТ-ВІЛА (англ.: Port Vila) — набуйнейшы горад і сталіца Вануату.

Порт Віла — галоўны эканамічны і палітычны цэнтр краіны Вануату. Насельніцтва — 29,3 тыс. чалавек (2003). У горадзе знаходзяцца гавань і аэрапорт Bauerfield.

Горад знаходзіцца на востраве Эфатэ, на беразе заліва Віла на ўзгорыстай мясцовасці. Атмасферу горада вызначаюць англійская, французская і меланезійская культуры.

У часы Другой сусветнай вайны горад быў ваеннай базай для войск ЗША і Аўстраліі.

У 1987 годзе моцны цыклон нанёс гораду істотныя разбурэнні.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі галінамі эканомікі ў горадзе застаюцца сельская гаспадарка і рыбалоўства. Турызм таксама робіцца істотнай крыніцай даходаў. Звыш 50000 турыстаў наведалі гэты горад у 1997 годзе.

35,7 % экспарта сыходзіць праз Порт-Віла, і 86,9 % імпарта прыбывае праз марскі порт сталіцы.