Горад Ротэрдам

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Ратэрдам)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ротэрдам
нідэрл.: Rotterdam
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
RotterdamMaasNederland.jpg
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Глава
Іва Апстэлцен[1]
Плошча
319,35[2] км²
Насельніцтва
588 500 чалавек (2006)
Шчыльнасць
1843 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+31 10
Паштовы індэкс
3000
Афіцыйны сайт
Транспартныя артэрыі
A4, A13, А15, А16, А20
Горад Ротэрдам (Нідэрланды)
Горад Ротэрдам
LocatieRotterdam.png

Ротэрдам (нідэрл.: Rotterdam, нідэрландскае вымаўленне ) — горад у Нідэрландах. Размешчаны пры ўпадзенні ракі Маас у Паўночнае мора. Насельніцтва 600 тыс. жыхароў (1999).

Буйны транспартны вузел (жалезныя і шашэйныя дарогі); марскі (на Паўночным моры) і рачны (рака Маас) парты; аэрапорт. Цэнтр машынабудавання; музеі, тэатры (оперы і балета, драмы), бібліятэкі.Горад прымаў дзіцячае Еўрабачанне 2007. Штогод у канцы студзеня ў горадзе праходзіць міжнародны кінафестываль.

Порт Ротэрдам[правіць | правіць зыходнік]

Ротэрдам — найбуйны порт у Еўропе. З 2004 г. азіяцкія парты, такія як Сінгапур і Шанхай занялі лідыруючыя пазіцыі ў міры, адабраўшы пальму першынства ў Ротэрдама. Па дадзеных 2004 г. Ротэрдам з'яўляецца сёмым портам міру па колькасці апрацоўваных кантэйнераў (TEU).

Найбольш значным сектарам дзейнасці порта Ротэрдам з'яўляецца нафтахімічная прамысловасць і апрацоўка генеральных грузаў. Порт з'яўляецца найважным цэнтрам па апрацоўцы насыпных, наліўных, кантэйнерных і іншых грузаў як усярэдзіне Еўрапейскага кантынента, так і па ўсім міры. Акрамя марскога транспарта, з Ротэрдамам наладжана паведамленне з дапамогай аўтамабільнага, чыгуначнага, рачнога і авіятранспарту. З 2000 г. пачалося будаўніцтва хуткаснай грузавой чыгункі Betuweroute, якая злучае Ротэрдам з Германіяй. Рэкі Маас і Рэйн забяспечваюць паведамленне з унутранымі раёнамі кантынента. Ва ўсходняй частцы порта размешчаныя найбуйныя нафтаперапрацоўчыя заводы.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У Ротэрдаме грунтуюцца тры клубы выступоўцаў у вышэйшай лізе чэмпіянату Нідэрландаў па футболу: Феенорд, Спарта і Эксельсіор.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Член партыі VVD
  2. А таксама 112,91 км² воды

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]