Самара
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сама́ра (у 1935—1991 гадах Куйбышаў у гонар Валяр’яна Куйбышава) — горад-мільённік у Расіі на рацэ Волга, адміністрацыйны цэнтр Самарскай вобласці.
Насельніцтва — каля 1.133.000 жыхароў (2005).
Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ў студзені −13,2 °C, у ліпені +20,5 °C, ападкаў — каля 400 мм/год.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад заснаваны ў 1586 годзе як вартавая крэпасць Расійскай дзяржавы ў землях Паволжа. З 1708 г. у складзе Казанскай, з 1718 г. — Астраханскай губерняў. З 1780 года павятовы горад у Сімбірскім немесніцтве, з 1796 г. — Сімбірскай губерні. З 1851 года Самара — губернскі горад. З 1928 года цэнтр Сярэдняволжскай вобласці (з 1929 г. Сярэдняволжскі край).
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Самара — порт на Волзе пры ўпадзенні ў яе ракі Самара. Таксама вузел чыгуначных і аўтамабільных дарог. Дзейнічае міжнародны аэрапорт.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Генадзь Уладзіміравіч Анашкін (нар. 1968) — расійскі ваенны лётчык, Герой Расіі.
- Андрэй Фёдаравіч Андросік (1941—2003) — беларускі рэжысёр тэатра.
- Аркадзь Пятровіч Іваноў (нар. 1929) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991).
- Эльдар Разанаў — савецкі рэжысёр.
- Вольга Аляксандраўна Санфірава (1917—1944) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза.
- Барыс Германавіч Скабло (1923—1999) — віяланчэліст і педагог, Заслужаны артыст БССР (1967).
- Андрэй Уладзіленавіч Данілаў (нар. 1959) - рэлігіязнавец, багаслоў. Кандыдат багаслоўя, доктар філасофіі.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Самара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 133. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самара
- Афіцыйная старонка горада Архівавана 7 чэрвеня 2007.