Горад Сан-Агусцін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Археалагічны парк Сан-Агусцін*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Скульптуры 1-8 стст.
Краіна Сцяг Калумбіі Калумбія
Тып культурны помнік
Крытэрыі iii
Спасылка 744
Рэгіён*** Лацінская Амерыка і Карибы
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1995  (19th сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Сан-Агусцін (ісп.: San Agustín) — населены пункт і муніцыпалітэт на поўдні Калумбіі ў дэпартаменце Уіла (Huila). Горад размешчаны ў 227 км ад сталіцы дэпартамента горада Нейва. Насельніцтва складае каля 30000 чал.

Першапачаткова горад быў заснаваны як вёска ў 1752 г. іспанцам Алеха АстудыльёНяпэўнае слова, аднак індзейцы неўзабаве яе разбурылі. Сучасны пасёлак заснаваў у 1790 г. Лукас дэ Эраса-і-Мендыганья (Lucas de Herazo y Mendigaña).

У наваколлях Сан-Агусціна выяўлена нямала археалагічных помнікаў дакалумбавай эпохі, у сувязі з чым там быў створаны археалагічны парк, які адносіцца да Сусветнай спадчыне ЮНЕСКА. Парк забяспечвае значны прыбытак мясцовай эканоміцы дзякуючы вялікай колькасці наведвальнікаў, як калумбійцаў, так і замежнікаў.

Клімат у Сан-Агусціне даволі мяккі і раўнамерны, сярэднегадовая тэмпература складае +18 °C.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 6°41′ пн. ш. 70°39′ з. д. / 6.683333° пн. ш. 70.65° з. д. (G) (O) (Я)