Культура Лас-Вегас
| Лас-Вегас Дакерамічны перыяд у Андах | |
|---|---|
| | |
| Геаграфічны рэгіён | Паўднёвая Амерыка |
| Лакалізацыя | Эквадор |
| Датаванне | 8000 да н.э. — 4600 да н.э. |
| Носьбіты | палеаіндзейцы |
| Тып гаспадаркі | рыбалоўства, паляванне, земляробства |
|
|
|
Культура Лас-Вегас — комплекс паселішчаў позняга плейстацэну і галацэну ўздоўж узбярэжжа сучаснага Эквадора, якая ўзнікла паміж 8000 да н. э. і 4600 да н. э. Культура Лас-Вегас уяўляе сабой «раннюю аселую адаптацыю да экалагічна складанага прыбярэжнага асяроддзя»[1].
31 археалагічны помнік дадзенай культуры быў выяўлены на эквадорскім паўвостраве Санта-Элена — біялагічна складаным трапічным экатоне. Датаванне пацверджана радыёвугляродным аналізам[2].
Людзі культуры Лас-Вегас займаліся паляваннем і збіральніцтвам, а акрамя таго, валодалі прымітыўнымі тэхналогіямі сельскай гаспадаркі. Былі выяўленыя касцяныя іголкі і лапатка, якія маглі выкарыстоўвацца для вырабу сетак або тканін, а таксама розныя прылады і ёмістасці з ракавін; мяркуецца, што выкарыстоўваліся і такія матэрыялы, як драўніна, бамбук, галлё і кара[3].
Хоць на ўзбярэжжы Эквадора муміі не былі выяўленыя, жыхары культуры Лас-Вегас былі падобныя на прадстаўнікоў сучаснай ім культуры Чынчора на паўночным узбярэжжы Чылі, ад якой захаваліся муміі.
Зноскі
- ↑ Stothert, Karen E. (July 1985). The Preceramic Las Vegas Culture of Coastal Ecuador. American Antiquity. 50 (3): 613–637. doi:10.2307/280325. ISSN 0002-7316. Праверана 2007-05-16.
- ↑ Stothert, Karen E.; Dolores R. Piperno; Thomas C. Andres (Fall 2004). New Evidence of Early Holocene Agriculture from the Coast of Ecuador: A Multidisciplinary Approach. Culture & Agriculture. 24 (2): 31–41. doi:10.1525/cag.2002.24.2.31.
{{cite journal}}:|access-date=патрабуе|url=(даведка) - ↑ Bryan, Alan L.. Chapter 2: The Original Peopling of Latin America. General History of Latin America. UNESCO (11 лютага 2000). Праверана 16 мая 2007.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Башилов В. А., Проблемы археологии и древней истории стран Латинской Америки. М., Наука, 1990 г.