Уданшань
Комплекс старажытных будынкаў у гарах Удан* | |
---|---|
кіт.: 武当山古建筑群** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | Кітай |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, ii, vi |
Спасылка | 705 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1994 (18-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Уданшань | |
---|---|
кіт.: 武当山 | |
Храм Наньян на скале | |
Краіна | |
![]() |
Уданшань (кіт. трад. 武當山, спр. 武当山, піньінь Wǔdāng Shān, пал. Удан-Шань), гара Удан — невялікі горны хрыбет у правінцыі Хубэй, які знаходзіцца недалёка ад прамысловага горада Шыянь і каля 120 км ад горада Сянфань.
Горы Уданшань знакамітыя сваімі даоскімі манастырамі і храмамі, тут быў даоскі ўніверсітэт, у якім даследавалася медыцына, фармакалогія, сістэмы харчавання, медытацыя і баявыя мастацтвы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]На кітайскіх картах назва «Уданшань» (кіт. спр. 武当山) адносіцца як да ўсяго горнага хрыбта (які цягнецца з усходу на захад уздоўж паўднёвага берага ракі Ханьшуй, перасякаючы некалькі раёнаў Шыяня), так і да невялікай групы вяршынь гэтага хрыбта ў межах гарадскога павета Даньцзянкоу, Шыянь. Апошняя група гор вядома як асяродак даасізму[1].
Па сучасных картах найвышэйшыя пікі гор Удан дасягаюць каля 1612 метраў[1][2].
Часам горы Удан разглядаюцца як «адгалінаванне» хрыбта Дабашань[2], які з'яўляецца галоўнай горнай сістэмай заходняй Хубэй, Шэньсі, Чунцына і Сычуані.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Вякамі горы Удан былі вядомы як важны асяродак даасізму, славуты сваімі даоскімі варыянтамі баявых мастацтваў тайчы[3].
Першае месца пакланення — Храм Пяці Драконаў — было пабудавана па распараджэнні імператара Тай-цзуна з дынастыі Тан[4]. Пазней дабавіліся збудаванні дынастый Сун і Юань. Найбуйнейшы комплекс на гары быў пабудаваны пры дынастыі Мін (14—17 стст.), калі імператар Юнлэ распачаў тут вялікае будаўніцтва каб заручыцца падтрымкай бажаства Сюань У і даосцаў[4].
Храмы час ад часу прыходзілася перабудоўваць, і не ўсе з іх захаваліся. Самыя даўнія захаваныя збудаванні — Залаты Храм і Старажытны Бронзавы Храм, створаныя ў 1307[4]. Іншыя адметныя збудаванні ўключаюць Палац Наньян (збудаваны ў 1285—1310 і пашыраны ў 1312), абгароджаны каменнаю сцяной Забаронены Горад на вяршыні (збудаваны ў 1419) і Храм Пурпурных Аблокаў (збудаваны ў 1119—26, перабудаваны ў 1413 і пашыраны ў 1803—20)[4].
Манастыры, такія як Сад Удан, былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1994[4].
19 студзеня 2003 года 600-гадовы Палац Ючжэньгун у гарах Удан быў ненаўмысна спалены супрацоўнікам школы баявых мастацтваў[5]. Агонь прарваўся ў зал, ператварыўшы ў попел тры пакоі агульнай плошчай 200 м². Пазалочаная статуя Чжан Саньфэна , якая звычайна размяшчалася ў Ючжэньгуне, была перанесена ў іншы будынак якраз перад пажарам і дзякуючы гэтаму пазбегла знішчэння ў агні[3].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктура комплексу спалучае ў сабе найлепшыя дасягненні кітайскай традыцыйнай архітэктуры за апошнія паўтары тысячы гадоў.
Найбольш знамянальныя збудаванні:
- Забаронены горад, пабудаваны на самай вяршыні гары Цяньчжу (калона, якая падпірае Неба). Горад будуецца ў той жа час, што і Забаронены горад у Пекіне, ён акружаны тоўстай каменнай сцяной і мае чатыры ўваходы. За сцяной — некалькі храмаў і на самай вяршыні — Залаты павільён.
- Храм Наньян
- Храм Пурпурных Аблокаў
- Храм Сына Неба
У масавай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Па легендах, гара Уданшань — месца ўзнікнення баявых мастацтваў, і ў прыватнасці тайцзіцюаня, хоць крытычныя даследаванні ставяць гэта пад сумненне.
З манастыром звязана хваля папулярнай культуры — фільмаў жанру ушу і літаратуры аб баявых мастацтвах. Па папулярнасці ў масавай культуры Уданшань стаіць на другім месцы пасля Шааліня.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Уваход у манастыр Пурпурных Аблокаў
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Road Atlas of Hubei (湖北省公路里程地图册; Hubei Sheng Gonglu Licheng Dituce), published by 中国地图出版社 SinoMaps Press, 2007, ISBN 978-7-5031-4380-9. Page 11 (Shiyan City), і карта тэрыторыі Сусветнай спадчыны Уданшань на задняй вокладцы.
- ↑ а б Atlas of World Heritage: China. Long River Press. 1 January 2005. pp. 99–100. ISBN 978-1-59265-060-6. Праверана 9 August 2012.
- ↑ а б Wang, Fang (May 11, 2004). "Pilgrimage to Wudang". Beijing Today. Праверана 2008-04-19.
- ↑ а б в г д Ancient Building Complex in the Wudang Mountains
- ↑ "China's world heritage sites over-exploited". China Daily. December 22, 2006. Праверана 2008-04-19.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pierre-Henry de Bruyn, Le Wudang Shan : Histoire des récits fondateurs, Paris, Les Indes savantes, 2010, 444 pp.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 705 рус. • англ. • фр. |
![]() |
Уданшань на Вікісховішчы |
---|