Храм Неба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Храм Неба

Храм Неба (Цяньтань, кіт. трад. 天壇, спр. 天坛 , піньінь: Tiāntán) — храмава-манастырскі комплекс у цэнтральным Пекіне, у які ўваходзіць адзіны храм круглай формы ў горадзе — Храм Ураджаю (гэта галоўны храм комплексу, які часта называюць Храмам Неба). Занесены ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва. Плошча комплексу складае 267 га. Цяньтань з'яўляецца адным з сімвалаў горада.

Комплекс пабудаваны ў 1420 годзе у часы кіравання пад дэвізам «Юнлэ» дынастыі Мін. Першапачаткова называўся Храмам Неба і Зямлі, але пасля ўзвядзення ў 1530 годзе асобнага Храма Зямлі стаў выконваць функцыю пакланення Небу.

Храм неба размешчаны на паўднёвы ўсход ад імператарскага палаца. З'явіўся ён у той жа час, што і Забаронены горад, і першапачаткова дзейнічаў як храм Неба і Зямлі. Гэтым тлумачыцца незвычайная форма тэрыторыі храмавага комплексу (паўднёвая частка пабудовы мае форму квадрата, а паўночная акруглая): паводле кітайскай традыцыі, круг сімвалізуе Неба, а квадрат — сілы Зямлі; з тых часоў у сценах Цяньтаня ўзносіліся малітвы выключна Небу.

На працягу амаль 500 гадоў раз у год, у дзень зімовага сонцастаяння, імператары прыбывалі сюды, каб пасля трохдзённага строгага пасту прынесці Небу шчодрыя дары. Лічылася, што ва ўладара Паднябеснай боскае паходжанне, таму толькі імператар мае права звяртацца да Нябёсаў з малітвамі пра росквіт дзяржавы. Уладар замаўляў вецер, дождж, жару і холад, каб яны з'яўляліся менавіта тады, калі ім прызначана па прыродных цыклах, — гэта было залогам добрага ўраджаю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 881
рус.англ.фр.