Перайсці да зместу

Граблі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Граблі
Выява
Матэрыял сталь, пластмаса і драўніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гра́блі (праслав.: *grabljě/*grablję, ад *grabiti — «зграбаць, грабаць, хапаць, браць»[1][2]) — сельскагаспадарчая прылада зграбаць сена, салому, скошанае збожжа, апалае лісце і іншае. Таксама граблямі рыхляць градкі ў палях і гародах, а таксама ўладкоўваюць газоны і кветнікі. Складаецца з доўгай ручкі, прымацаванай да галоўкі, на якой усталявана некалькі зубцоў. Іх таксама можна выкарыстоўваць дзеля размеркавання такіх матэрыялаў, як жвір, бетон або бітум пры будаўніцтве дарог. Вялікія механізаваныя віды грабель выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, гэтак званыя трактарныя граблі, пабудаваныя ў розных формах, як то колападобныя, ротарныя і гэтак далей.

У традыцыйнай культуры

[правіць | правіць зыходнік]
Гомельскі павет, Магілёўская губерня. Дзяўчына з граблямі. Фота Вячаслава Косткі, 1903—1904 гг.
Сяляне з граблямі ў Марочне, Заходняе Палессе. Фота Ісака Сербава, 1912 г.

На Беларусі граблі выкарыстоўваліся таксама ў час малацьбы на таку для выграбання каласкоў, цёртай саломы з зерневай кучы. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Драўляныя граблі складаліся з галоўкі з 8—14 зубамі і грабільна, ці ручкі. Зубы даўжынёй 7—10 см выразалі з цвёрдых парод дрэва (дуба, ясеню, грабу) і ўстаўлялі ў галоўку на адлегласці 5—5,5 см адзін ад аднаго. Развілка грабільна мацавалася колцам з дроту ці збівалася цвіком. У шэрагу мясцін галоўку рабілі крыху выгнутай. Для працы на таку майстравалі больш лёгкія граблі з 8—9 кароткімі драўлянымі зубамі.

  1. ЭСБМ 1985.
  2. Етимологічний словник української мови : в 7 т. / редкол.: О. С. Мельничук (гол. ред.) та ін. — К. : Наукова думка, 1982. — Т. 1 : А — Г / Ін-т мовознавства ім. О. О. Потебні АН УРСР ; укл.: Р. В. Болдирєв та ін. — 632 с.