Сакавічы (Іўеўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сакавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
12
Насельніцтва
19 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231340
Аўтамабільны код
4
Сакавічы на карце Беларусі ±
Сакавічы (Іўеўскі раён) (Беларусь)
Сакавічы (Іўеўскі раён)
Сакавічы (Іўеўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Сакавічы (Іўеўскі раён)

Са́кавічы[1] (трансліт.: Sakavičy, руск.: Саковичи; былая Галімшчына) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XVI ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1598 г. 13 валок зямлі, у складзе фальварка Вігушкі, які адносіўся да маёнтка Іўе. У 1634 г. 12 дымоў, 11 валок зямлі. У сярэдзіне XIX ст. у складзе Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай. У 1861 г. 28 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Суботніцкай воласці, 20 двароў, 83 жыхары, дзейнічалі народнае вучылішча (у 1903 г. 50 вучняў), хлебазапасны магазін. У 1905 г. жыхары мелі 175 дзесяцін зямлі, акрамя земляробства займаліся сплавам лесу па р. Гаўя. У 1909 г. 16 двароў, 112 жыхароў.

У 19211939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 19 двароў, 91 жыхар.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (20 двароў, 120 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас імя М. І. Кутузава. 3 1954 г. уваходзіць у калгас «Радзіма». 3 2 снежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 57 жыхароў.

Інфармацыя для турыстаў[правіць | правіць зыходнік]

Каля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — 12 двароў, 19 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Іўеўшчына ў жалезным веку Архівавана 3 сакавіка 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]