Вялікія Князікоўцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Вялікія Князікоўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
118
Насельніцтва
268 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Аўтамабільны код
4
Вялікія Князікоўцы на карце Беларусі ±
Вялікія Князікоўцы (Беларусь)
Вялікія Князікоўцы
Вялікія Князікоўцы (Гродзенская вобласць)
Вялікія Князікоўцы

Вялі́кія Князіко́ўцы[1] (трансліт.: Vialikija Kniazikoŭcy, руск.: Великие Князиковцы) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 17 ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Уласнасць Пацаў. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. вёска, 60 двароў.

У канцы XIX ст. маёнтак перастаў існаваць. Памешчыцкія землі былі распрададзены сялянам. У пачатку XX ст. побач з вёскай пракладзена чыгунка Маладзечна — Ліда.

У 1905 г. у складзе Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, 452 жыхары, 641 дзесяціна зямлі. У 1909 г. 84 двары, 561 жыхар, якія мелі 150 галоў буйной рагатай жывёлы, 81 каня, 646 дзесяцін зямлі.

У 19211939 гг. у Лідскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 54 двары, 357 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (124 двары, 499 жыхароў) цэнтр Князікоўскага сельсавета Іўеўскага раёна. У 1940 г. арганізаваны калгас імя У. І. Леніна. У верасні 1950 г. арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 9 верасня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 112 двароў, 370 жыхароў. Пасля цэнтр калгаса «Маладая гвардыя».

Працавалі базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. У 1999 г. 118 двароў, 268 жыхароў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — 118 двароў, 268 жыхароў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Вялікія Князікоўцы на Радзіма.орг

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]