Грыгаравічы
Выгляд
Вёска
Грыгаравічы
|
Гры́гаравічы[1] (трансліт.: Hryharavičy, руск.: Григоровичи) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 6-м індыкце (1443 або 1458 год) кароль Казімір Ягелончык надаў Станьку Саковічу «у Лукомлі» у Навасёлках людзей Андрэйку Сядневіча і Грыньку Ісакава, у Таранцэвічах — Хадарца, Сазоўнава брата, Малашку Навумавіча, Малашку трэцяга, Малашку Ялагу, у Грагаровічах — Міхалку Скаробду, Іеўца Кулаковіча, у Пахомавічах — Давідца Аўчынніка, да волі гаспадарскай.[2][3]
У 1927—1954 гадах цэнтр Ляхавіцкага сельсавета[4].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анры Гаўрылавіч Мурашка (1938—2011) — вучоны ў галіне вылічальных сістэм. Доктар тэхнічных навук, прафесар[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Документы Московского архива Министерства юстиции /Сост. М. В. Довнар-Запольский. Т.1. — М., 1897. — С. 32.
- ↑ Насевіч В. Л. Лукомль і Лукомльская воласць // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Мн.: 1994. — № 4. — С. 161–186.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Мурашко Анрі Гаврилович
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх