Ляхавіцкі сельсавет (Лепельскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Ляхавіцкі сельсавет
Краіна Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1951–1991).svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Лепельскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Ляхавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 23 лістапада 1959

Ля́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Ляхавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — фальварак Ляхавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Грыгаравічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ляхавічы[1]. 23 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валосавіцкага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.