Грыгорый Балгарын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Грыго́рый Балга́рын (?, Балгарыя — 1472 або 1473) — царкоўны дзеяч ВКЛ, адзін з першых прыхільнікаў уніі з каталіцкай царквой. Вучань і паплечнік мітрапаліта Ісідара.

Пасля заключэння Фларэнційскай уніі 1439 разам з Ісідарам уцёк з Масквы ў Рым, з 1452 y Канстанцінопалі. У 1458 пасвячоны канстанцінопальскім патрыярхам-уніятам Грыгорыем Мамой y мітрапаліта 9 заходніх епархій Рускай праваслаўнай царквы з тытулам архіепіскапа кіеўскага, літоўскага і Ніжняй (Малой) Русі з рэзідэнцыяй y Навагрудку. Такі тытул сведчыў аб прэтэнзіях мітрапаліта на кананічную ўладу над усёй тэрыторыяй былой Кіеўскай Русі. He згаджаючыся з гэтым, мітраполія ў Маскве ў 1459 стала афіцыйна называцца не кіеўскай, a маскоўскай. Падзел паміж дзвюма цэрквамі стаў канчатковым.

Прызнаючы Грыгорыя Балгарына мітрапалітам, духавенства і вернікі ВКЛ саму унію не прынялі. У 1469 Грыгорый Балгарын звярнуўся да Канстанцінопальскай патрыярхіі з адмовай ад уніі і з просьбай зацвердзіць яго ў сане праваслаўнага архірэя. У 1472 патрыярх Дыянісій зацвердзіў Грыгорыя Балгарына як мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі. Праваслаўная царква ВКЛ і Галіцыі (у складзе Польскага каралеўства) атрымала поўнае кананічнае прызнанне.

Грыгорый Балгарын лічыцца аўтарам шэрага літаратурна-царкоўных твораў. Памёр і пахаваны ў Навагрудку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]