Перайсці да зместу

Гудзяняты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гудзяняты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 25 чал. (2009)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовыя індэксы
231339
Аўтамабільны код
4
СААТА
4229804056
Гудзяняты (Беларусь)
Гудзяняты
Гудзяняты
Гудзяняты (Гродзенская вобласць)
Гудзяняты
Гудзяняты

Гудзяня́ты[2] (трансліт.: Hudzianiaty, руск.: Гуденяты) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавета.

Фіксавалася іўеўскае прозвішча Гуд[3]. Было лідскае Гудэйка, з Забалаці Гудэйновіч.[4] Ёсць літоўскае Gudeikis, латышскае Guds[5]. Аснова Gud- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах[6].

З іншага бок, беларускі савецкі географ В. Жучкевіч па сугуччы звязваў з літоўскім gudas - "беларус"[7].

Ранейшы моўна-этнічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даваеннага даследчыка моўнага стану на беларуска-літоўскім памежжы (ад Браслава да Горадні) Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 %.[8]

У канцы XVII ст. маёнтак Гудзяняты ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 г. належаў падстолію наваградскаму Парэмбскаму (Палемскаму), затым яго ўдаве.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, у складзе маёнтка Лаздуны, уласнасць Мілеўскіх. У 1861 г. 96 рэвіскіх душ, 2 аднадворцы. Паводле перапісу 1897 г., у вёсцы 40 двароў, 365 жыхароў, яўрэйскі малітоўны дом. У 1905 г. 336 жыхароў, 536 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 47 двароў, 346 жыхароў.

У 19211939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 55 двароў, 252 жыхары.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (88 двароў, 304 жыхары) у Бобравіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. Працавалі пачатковая школа, крама. У 1951 г. арганізаваны калгас «Змагар». 3 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1969 г. у складзе калгаса «Іскра». У 1970 г. 209 жыхароў, у 1986 г. 44 двары, 120 жыхароў. У 1999 г. 29 двароў, 59 жыхароў.

  1. Колькасць насельніцтва РБ у 2009 годзе
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гудзеня́та, Гудзіня́та
  3. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-24X5-Q?i=195&cat=741605
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZQDH-B?i=1035&cc=4166194&cat=741862 https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-MSW4-V?i=827
  5. https://pavardes.lki.lt/?pv=f855a49a54ccf40b4664a122c1227674 https://uzvardi.lv/surname/798314
  6. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 96.
  7. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 88-89.
  8. Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 254.