Дэвергі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дэвергі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 21 чал. (2009)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовыя індэксы
231339
Аўтамабільны код
4
Дэвергі на карце Беларусі ±
Дэвергі (Беларусь)
Дэвергі
Дэвергі (Гродзенская вобласць)
Дэвергі

Дэ́вергі[2] (трансліт.: Devierhi, руск.: Деверги) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад балцка-літоўскага імя тыпу Дэверга (літ.: Devergis). У Літве вядомы гідронім Davarg-upis, з якога паўстае падобны антрапонім[3].

Корань Dev- вядомы ў сучаснай літоўскай антрапаніміі, у прозвішчах Deveikis, Deveilis (з фармантамі -eik-, -eil-). Ад імя тыпу Develis з тым жа коранем таксама тапонім Дзевялі, ад імя Deveita літоўскі тапонім Deveitoniai.

Дэвергі адносіліся да т.зв. «лаздунскага» астраўка літоўскамоўнага насельніцтва. Станам на канец ХІХ ст., усе 801 жыхар Дэвергаў былі паходжаннем літоўцамі і ведалі літоўскую мову[4].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва РБ у 2009 годзе
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 82.
  4. Судник Т. М. Диалекты литовско-славянского пограничья. Очерки фонологических систем. — Москва, 1975. — С. 19.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]