Заберазь
Вёска
Заберазь
|
За́беразь[1] (трансліт.: Zabieraź, руск.: Заберезь) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVII — XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
3 1795 г. у складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне XIX ст. у Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства, дзяржаўная ўласнасць. У 1861 г. 330 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 157 двароў, 1221 жыхар, дзейнічалі царква, жаночая царкоўна-прыходская школа, карчма. Акрамя земляробства жыхары займаліся сплавам лесу па рэках Бярэзіна і Іслач. У 1905 г. 1102 жыхары, 1022 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 205 двароў, 1491 жыхар.
У 1-ю сусветную вайну вёска знаходзілася ў прыфрантавой зоне. Часткова была спалена.
3 1921 г. вёска (39 жылых дамоў, 93 гаспадарчыя пабудовы былі часова прыстасаваны пад жыллё, 689 жыхароў) у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы.
3 12 кастрычніка 1940 г. веска (242 двары, 1200 жыхароў), цэнтр Заберажскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна. Дзейнічалі пачатковая школа, крама.
З ліпеня 1943 г. да ліпеня 1944 г. у вёсцы базаваўся Юрацішкаўскі падпольны РК КП(б)Б. У 1979 г. на доме, дзе ён знаходзіўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Бальшавік». 3 16 ліпеня 1954 г. у Бакштаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 840 жыхароў, у 1986 г. 217 двароў, 495 жыхароў. Пасля ў складзе калгасу імя У. І. Ульянава. Працавала бібліятэка, крама.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1999 — 165 двароў, 314 жыхароў.
Інфармацыя для турыстаў
[правіць | правіць зыходнік]- На доме дзе базаваўся Юрацішкаўскі падпольны РК КП(б)Б у 1979 годзе ўсталявана мемарыяльная шыльда.
Славутыя землякі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Шыла (1888—1948) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст. Член Рады БНР (1918).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Заберазь Архівавана 28 жніўня 2016.