Гумай
Выгляд
| Гумай | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Гума́й (Sorghum halepense), сорга алепскае, джонсанава трава — адзін з відаў сорга, шматгадовая травяністая расліна сямейства метлюжковых (злакаў), пустазелле.
Пашыраны ад Міжземнамор’я да Індыі і Кітая; на поўдні Сярэдняй Азіі і Казахстана, у Закаўказзі, на Паўночным Каўказе, у Крыме. Цяжкавынішчальнае пустазелле ў раёнах арашальнага земляробства, засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур. Размнажаецца вегетатыўна (ад карэнішчаў) і насеннем. Зялёная маса гумая — корм для буйной рагатай жывёлы і коней.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гума́й, сорга алепскае, джонсанава трава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 530. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).