Уладзімір Ільіч Чараднічэнка
Уладзімір Ільіч Чараднічэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1930 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 12 сакавіка 1994 (63 гады) |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Уладзімір Ільіч Чараднічэ́нка (3 кастрычніка 1930, с. Архангельскае, Слаўгарадскі раён , Алтайскі край, РСФСР, СССР — 12 сакавіка 1994) — беларускі кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1958 годзе Беларускую кансерваторыю, клас А. Багатырова. З 1959 года выкладчык Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі. У 1964—1966 гадах дырыжор-кансультант эстрадных калектываў Беларускай філармоніі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творам Чараднічэнка ўласцівы меладызм, эмацыянальная выразнасць і пранікнёнасць, дасканалая форма. Аўтар 2 сімфоній (1959, 1985); уверцюр «Веснавая» (1964) і «Святочная» (1968) для сімфанічнага аркестра; сюіты (1964) і канцэрта для баяна (1967) з аркестрам народных інструментаў; камерна-інструментальнай музыкі, раманса для валторны і фартэпіяна (1964), хароў, музыкі да кінафільмаў і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чараднічэнка Уладзімір Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Алтайскім краі
- Памерлі 12 сакавіка
- Памерлі ў 1994 годзе
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Беларусі
- Кампазітары XX стагоддзя
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі