Гуюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуюк
манг.: ᠭᠦᠶᠦᠭ ᠬᠠᠭᠠᠨ
манг.: Гүюг хаан
3-і кіраўнік Мангольскай імперыі[d] (Мангольская імперыя)
24 жніўня 1246 — 1248
Папярэднік Дорэгенэ Хатун[d]
Пераемнік Мунке

Нараджэнне 19 сакавіка 1206
Смерць 20 красавіка 1248 (42 гады)
Род Чынгізіды
Імя пры нараджэнні манг.: ᠭᠦᠶ᠋ᠦᠭ
манг.: Гүюг
Бацька Угедэй[1]
Маці Дорэгенэ Хатун[d]
Жонка Wuwuerheimishi[d], Агул-Гаймыш і Naimanzhen[d]
Дзеці Khoja[d][1], Naqu[d][1], Khokhoo[d][1], Babahaer[d][1] і Yelimishi[d][1]
Веравызнанне тэнгрыянства
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гуюк (па-мангольску: Гүюг хаан; кіт. трад. 贵由, піньінь Guìyóu; манг кірыліца: Гуюг хаан; сакавік 1206 года — 20 красавіка 1248) — мангольскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Вялікі хан Мангольскай імперыі (1246-1248). Прадстаўнік роду Чынгізідаў, сын вялікага хана Угедэя, унук Чынгісхана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1235 годзе Гуюк разам са сваім супернікам Батыем па рашэнні курултая адпраўлены ў паход на захад, у якім яны перасварыліся з пытання, хто з іх галоўней. Пасля сваркі Гуюк без дазволу пакінуў войска. Гэтая сварка пазней прывяла да расколу Мангольскай імперыі. Абвешчаны на курултаі ранняй восенню 1246 года Вялікім Мангольскім ханам. Падчас праўлення Гуюка адбываецца місія Джавані дэ Плана Карпіні да Каракарума  (укр.), які прывёз ліст  (укр.) папы Інакенція IV. Толькі праз чатыры месяцы пасля паведамлення аб прыбыцці Карпіні была дазволена аўдыенцыя ў Вялікага мангольскага хана. Памёр у 1248 падчас выступу са сваёй арміяй супраць арміі Батыя — адной з прычын мяркуюць атручэнне. Пасля яго смерці рэгенткай імперыяй ненадоўга стала яго галоўная жонка Агул-Гаймыш.

Пасмяротнае імя, прадастаўленае імператарамі дынастыі Юань, — Імператар Цзяньпін (кіт. трад. 简平皇帝, піньінь Jiǎnpíng huángdì). Храмавае імя — Дзінцзун (кіт. трад. 定宗, піньінь Dìngzōng).

Зноскі

  1. а б в г д е China Biographical Database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рубель В. А. Історія середньовічного Сходу: Курс лекцій: Навч. посібник. — К.: Либідь, 1997. — 462 с. — ISBN 5-325-00775-0.
  • Manfred Taube. Geheime Geschichte der Mongolen. Beck, München 2005.