Гіжэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Гіжэнка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,991 км²
Вышыня цэнтра
143 м
Колькасць двароў
127[1]
Насельніцтва
333[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Аўтамабільны код
6
Гіжэнка на карце Беларусі ±
Гіжэнка (Беларусь)
Гіжэнка
Гіжэнка (Магілёўская вобласць)
Гіжэнка

Гіжэ́нка[2] (трансліт.: Hiženka, руск.: Гиженка) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва аграгарадка паходзіць ад ракі Гіжэнка, мясцовыя жыхары таксама карыстаюцца назвамі «Ніжэнка», «Йжэнка»

У 1783 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтка пана Гарадзецкага Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі. З 1873 года в. Гіжэнка лічылася дзяржаўнай маёмасцю. У 1884 годзе было 33 двары, у тым ліку 10 цяслярных і 6 бондарных, пражывала 163 жыхара.

Перад вайной у вёсцы жыло 319 чалавек[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года гітлераўцамі было спалена 102 двароў (са 112 да вайны)[3].

Пасля вызвалення была адбудавана нанова. У 1956 годзе ў вёсцы было ўжо 100 двароў[4].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічна аграгарадок знаходзіцца на ўсходзе Слаўгарадскага раёна, за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад Слаўгарада, за 86 км ад Магілёва[5]. Праз аграгарадок працякае рака Тросліўка (Гіжэнка)[6].

Прамысловасць і сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У аграгарадку знаходзіцца СВК «40 год Кастрычніка»

Культура і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы маюцца Гіжэнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа, дырэктар — Сцяпанаў Аляксандр Віктаравіч і Гіжэнскі яслі-сад, дырэктар — Малашэнка Святлана Віктараўна. Таксама функцыянуе Гіжэнский сельскі дом культуры, дырэктар — Фурсіна Алена Аляксееўна, і Гіжэнская сельская бібліятэка, якая мае доступ у Інтэрнэт.

Ахова здароўя і сацыяльная абарона насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуюць ФАП і сацыяльны пункт.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Ля Гіжэнкі знаходзіцца брацкая магіла 1941-44 гадоў, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.) 
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Іжэ́нка, Ніжэ́нка
  3. 3,0 3,1 Гиженка (руск.) 
  4. Слаўгарадскі раён. Афіцыйны сайт
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 241. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  6. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]