Перайсці да зместу

Гільменд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гільменд
Рака Гільменд
Рака Гільменд
Характарыстыка
Даўжыня 1150 км
Басейн ~500 000 км²
Расход вады 400—500 м³/с
Вадацёк
Выток Гіндукуш
  Каардынаты 34°39′10″ пн. ш. 68°41′01″ у. д.HGЯO
Вусце Hamun-e Helmand[d]
  Каардынаты 31°04′52″ пн. ш. 61°22′05″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Hamun-e Helmand[d]

Краіны Афганістан, Іран
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гільме́нд — рака ў Афганістане і Іране (нізоўі).

Даўжыня 1150 км, плошча басейна каля 500 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Гіндукуш, цячэ па Іранскім нагор’і паміж пустынямі Дашты-Марго і Рэгістан, заканчваецца ў бяссцёкавай упадзіне Сістан, жывіць возера Хамун. Галоўны прыток — Аргандаб. Вясенне-летняя паводка. Сярэдні расход вады 400—500 м³/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне.

У бронзавым веку паабапал Гільменда развівалася старажытная гарадская культура, якая падтрымлівала шчыльныя сувязі з суседнімі Індскай і Протаэламскай цывілізацыямі.

  • Гільменд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гильменд // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 303. — 863 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)