Пустыня Рэгістан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Рэгіста́н — пустыня на ўсходзе Іранскага нагор'я, на поўдні Афганістана.

Даўжыня больш за 400 км, шырыня да 200 км. Плошча каля 40 тыс. км². Пакатанахіленая раўніна, вышынёй ад 1500 м на ўсходзе да 800 м на захадзе. Характэрны рухомыя і замацаваныя расліннасцю (палыны, эфемеры, эфемероіды) пяскі. Клімат субтрапічны, кантынентальны, сухі (ападкаў да 100 мм за год). Па далінах рэк (Гільменд і інш.) тугайныя зараснікі. Качавая жывёлагадоўля, рэдкія аазісы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэгістан // БелЭн у 18 т. Т. 13. Мн., 2001.