Перайсці да зместу

Протаэламская цывілізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Ірана Гісторыя Ірана

Персідская імперыяПерсідскія цары
Да нашай эры
Дагістарычны Іран
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.)
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.)
Джырофт (3000—500 да н.э.)
Элам (2700—539 да н.э.)
Мана (1000—700 да н.э.)
Мідыя (728—550 да н.э.)
Ахеменіды (648—330 да н.э.)
Селеўкіды (330—150 да н.э.)
Наша эра
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.)
Сасаніды (224—650)
Арабскае заваяванне (637—651)
Амеяды (661—750)
Абасіды (750—1258)
Тахірыды (821—873)
Алавіды (864—928)
Сафарыды (861—1003)
Саманіды (875—999)
Зіярыды (928—1043)
Буіды (934—1055)
Газневіды (963—1187)
Сельджукі (1037—1194)
Гурыды (1149—1212)
Харэзмшахі (1077—1231)
Хулагуіды (1256—1353)
Музафарыды (1314—1393)
Чабаніды (1337—1357)
Сербедары (1337—1381)
Джалаірыды (1370—1432)
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468)
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508)
Сефевіды (1501—1722/1736)
Хатакі (1722—1729)
Афшарыды (1736—1802)
Зенды (1750—1794)
Каджары (1781—1925)
Пехлеві (1925—1979)
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979)
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980)

Партал «Іран»

Прота-эламіты — прыняты ў навуцы тэрмін для абазначэння цывілізацыі народнасцей, меркавана на поўдні Месапатаміі, якія пазней рассяліліся і распаўсюдзілі свой уплыў на тэрыторыі сучаснага паўднёва-заходняга Ірана, стварыўшы перадумовы для станаўлення эламскай цывілізацыі.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Прота-эламская цывілізацыя (перыяд) існавала меркавана з 3300 па 2800 гг. да н.э. на тэрыторыі Паўднёвай Месапатаміі. Для яе характэрны надпісы на гліняных таблічках так званым протаэламскім пісьмом. Паколькі гэта пісьмо дагэтуль не расшыфравана, протаэламскую цывілізацыю традыцыйна разглядаюць як асобную ад пазнейшай эламскай, пісьмо якой прачытана.

Прота-эламская цывілізацыя зведала моцны ўплыў шумерскай культуры, якая ў далейшым распаўсюдзілася на тэрыторыях ад Месапатаміі да Цэнтральнай Азіі і меркавана да Афганістана. Археалагічныя пласты прота-эламскай цывілізацыі выяўлены пры раскопках горада Урук, дзе самыя раннія пласты паказваюць на існаванне самастойнай культуры, якая ўжо ў позні час знаходзілася пад уплывам шумерскай культуры. Лічыцца, што прота-эламская культура ў сваім познім варыянце паўтарае дасягненні шумерскай культуры.

У далейшым, прота-эламская культура і яе носьбіты, у той час як на «прарадзіме» ў Месапатаміі яна асімілявалася з іншымі пазнешымі культурамі, канчаткова замацавалася на тэрыторыі сучаснага паўднёва-заходняга Ірана і перайшла ў археалагічны пласты, вядомая як эламская.

У перыяд 8000-3700 гг. да н.э. на тэрыторыі Урадлівага паўмесяца распаўсюдзіліся невялікія паселішчы, якія жылі на лішках сельскагаспадарчай прадукцыі. Для яе ўліку з'явіліся жэтоны з геаметрычнымі выявамі.[1]

Месапатамская цывілізацыя ўзнікла каля 3700-2900 г. да н.э. на фоне развіцця тэхналагічных інавацый — такіх, як плуг, парусныя лодкі і апрацоўка медзі. У гэты ж час з'яўляюцца гліняныя таблічкі з піктаграфічным протаэламскім пісьмом, якія сведчаць, відаць, пра гандаль паміж храмамі.[1]

Нароўні з Сузамі, іншым важным протаэламскім населеным пунктам быў Тэпэ-Сіялк, дзе можна пабачыць рэшткі адзінага захаванага дагэтуль протаэламскага зікурата. Да гэтага ж перыяду належаць знойдзеныя ў Сузах дагэтуль не расшыфраваныя тэксты протаэламскім пісьмом. На падставе шматлікіх падобных дэталяў лічыцца, што протаэламіты былі тым жа народам, што і эламіты, тым больш, што адсутнічаюць археалагічныя сляды буйнамаштабных міграцый у перыяд пераходу ад протаэламскага пісьма да эламскага клінапісу.

Паводле меркавання шэрагу антраполагаў (сярод якіх — Джон Олдэн, John Alden), уплыў протаэламскай цывілізацыі хутка вырас у канцы 4 тыс. да н.э., і гэтак жа хутка прыйшоў у заняпад у выніку развіцця марскога гандлю ў Персідскім заліве праз некалькі стагоддзяў.

Протаэламская кераміка другой паловы 5 тыс. да н.э. выяўлена ў Тэпэ-Сіялку, нароўні з таблічкамі протаэламскім пісьмом. Першыя цыліндрычныя пячаткі таксама адносяцца да протаэламскага перыяду.[2]

Зноскі

  1. а б Salvador Carmona & Mahmoud Ezzamel:Accounting And Forms Of Accountability In Ancient Civilizations: Mesopotamia And Ancient Egypt, IE Business School, IE Working Paper WP05-21, 2005), p.6 [1]
  2. Ancient Iranian Art and Archaeology
  • Daniel T. Potts, The Archaeology of Elam (Cambridge, UK, 1999).
  • Robert H. Dyson, "Early Work on the Acropolis at Susa. The Beginning of Prehistory in Iraq and Iran, " Expedition 10/4 (1968) 21-34.
  • A. Le Brun, «Recherches stratigraphiques a l’acropole de Suse, 1969—1971,» in Cahiers de la Délégation archaéologique Française en Iran 1 (= CahDAFI 1; Paris, 1971) 163—216.