Галіна Вячаславаўна Дзербіна
Галіна Вячаславаўна Дзербіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 студзеня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксей Паўлавіч Дзербін |
Род дзейнасці | гісторык права |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук (1990) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Галіна Вячаславаўна Дзербіна (нар. 29 студзеня 1954, Ушачы, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык права. Спецыяліст па прававой культуры Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагоддзяў. Кандыдат юрыдычных навук (1990), дацэнт[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 29 студзеня 1954 года ва Ушачах. Скончыла ў 1976 годзе БДУ[1].
У 1976—1978 гадах працавала адвакатам у Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У 1978—1994 гадах у Інстытуце філасофіі і права НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё інстытутаў сямейнага права Беларусі (XVI ст.)»[1].
У 1995—1999 гадах дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага недзяржаўнага інстытута правазнаўства. У 1995 годзе стажыравалася ў Інстытуце паглыбленых прававых даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта[1].
У 1999—2002 гадах у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны: старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара гісторыі права і палітыка-прававой думкі. У 2002—2006 гадах дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў[1].
Працавала дацэнтам кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права, прафесарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: гісторыя дзяржавы і права Беларусі[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае сына Аляксея Дзербіна (нар. 1975), дзяржаўнага дзеяча.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Международное частное право: учебно-методическое пособие. Минск, 2008.
- Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэбна-метадычны дапаможнік. Мінск, 2006.
- Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу. Мінск, 1997.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ДЗЕРБІНА Галіна Вячаславаўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
- Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
- Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
- Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Правазнаўцы СССР
- Правазнаўцы Беларусі
- Гісторыкі права