Дабраполь (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дабропаль)
Вёска
Дабраполь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 100 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204883036
Дабраполь на карце Беларусі ±
Дабраполь (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Дабраполь (Баранавіцкі раён)
Дабраполь (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Дабраполь (Баранавіцкі раён)

Дабрапо́ль[1] (трансліт.: Dabrapoĺ, руск.: Доброполь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 стагоддзя маёнтак Дабропаль у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, каля 90 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польшчы, фальварак Люшнеўскай гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 21 студзеня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Маўчадскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 8 дамоў, 53 жыхары (1921)
  • 114 жыхароў (1959)
  • 144 жыхары (1970)
  • 23 двары, 87 жыхароў (1998)
  • 36 гаспадарак, 69 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]