Даніла Парфіравіч Тамашоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Даніла Парфіравіч Тамашоў (23 снежня 1875, в. Палошкава, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 10 сакавіка 1926) — майстар і рэстаўратар смычковых інструментаў. З 1892 года вучыўся ў Кіеве, з 1896 года працаваў пад кіраўніцтвам А. Дзідло, вучня Ж. Б. Вільёма. З 1901 года самастойна вырабляў смычковыя інструменты ў Кіеве, з 1906 года — у Вялікім тэатры, кансерваторыі і іншых музычных установах Масквы.

Інструменты, вырабленыя Тамашовым, адзначаны ў 1911 годзе залатым медалём на выстаўцы ў Рыме. Захаваліся 26 скрыпак, 3 віяланчэлі яго работы. Адзін з яго інструментаў зберагаецца ў калекцыі рэдкіх музычных інструментаў у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]