Даніэль Дэфо
Даніэль Дэфо | |
Daniel Defoe | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні: | Даніэль Фо (Daniel Foe) |
Дата нараджэння: | каля 13 верасня 1660[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 24 красавіка 1731[1][5][…] (70 гадоў) |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | |
Бацька: | James Foe[d][7] |
Маці: | Alice Marsh[d][7] |
Жонка: | Мэры Тафлі[d] |
Дзеці: | Benjamin Norton Defoe[d] і Sofia Defoe[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | журналіст, раманіст, празаік, дзіцячы пісьменнік, іміджмейкер |
Гады творчасці: | 1700 — цяп. час |
Валодае мовамі: | англійская[8] |
Мова твораў: | англійская |
![]() |
Даніэль Дэфо (англ.: Daniel Defoe; нарадзіўся пад імем Daniel Foe; каля 1660, Крыплгейт — 24 красавіка[9] 1731, Мурфілдс) — англійскі празаік і публіцыст, вядомы галоўным чынам як аўтар «Рабінзона Круза».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў дысентэрскую (пурытанскую) акадэмію. Пісаў палітычныя памфлеты, вершаваныя сатыры («Чыстакроўны англічанін», 1701; «Найкарацейшы шлях расправы з дысентэрамі», 1702), за якія быў прыгавораны да турэмнага зняволення. Аўтар дакументальнай прозы («Запіскі кавалера», 1720; «Дзённік чумнага горада», 1722), авантурна-прыгодніцкіх раманаў («Капітан Сінгльтан», 1720, «Гісторыя палкоўніка Жака» і «Моль Флендэрс», абодва 1722).
Дэфо лічаць адным з першых прыхільнікаў рамана як жанру. Ён дапамог папулярызаваць гэты жанр у Вялікабрытаніі, а некаторыя лічаць яго адным з заснавальнікаў англійскага рамана. Дэфо пладавіты і разнастайны пісьменнік, ён напісаў больш за 500 кніг, памфлетаў і часопісаў на розныя тэмы (палітыка, эканоміка, крымінальнасць, рэлігія, шлюб, псіхалогія, звышнатуральнае і інш.) Ён быў таксама заснавальнікам эканамічнага журналізма. Заснавальнік і кіраўнік брытанскай разведкі і контрразведкі ў 1709—1713 гадах.
Сусветную вядомасць яму прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» (ч. 1—2, 1719). Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў (у беларускай літаратуры «Палескія рабінзоны» Я. Маўра). На беларускую мову раман пераклала А. Васілевіч (1976).
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза: Раман / Пер. А. Васілевіч. — Мн.: Юнацтва, 1994.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Кагарлицкий Ю. И. Дефо // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962.
- ↑ Daniel Defoe
- ↑ Daniel Defoe — 1999.
- ↑ 4,0 4,1 http://web.archive.org/web/20170402195533/http://jeugdliteratuur.org:80/auteurs/daniel-defoe
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118524275 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Daniel Defoe // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 7,0 7,1 Lundy D. R. The Peerage — 717826 экз.
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Дата смерці ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.365.
|
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1660 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 24 красавіка
- Памерлі ў 1731 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Англіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі XVII стагоддзя
- Пісьменнікі XVIII стагоддзя
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Вялікабрытаніі
- Публіцысты XVII стагоддзя
- Публіцысты XVIII стагоддзя
- Англамоўныя пісьменнікі