Дарыюш Дудка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дарыюш Дудка
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 снежня 1983(1983-12-09)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Польшча
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2005 Польшча Аміка (Уронкі) 93 (0)
2005—2008 Польшча Вісла (Кракаў) 77 (5)
2008—2012 Францыя Асер 110 (6)
2012—2013 Іспанія Левантэ 3 (0)
2013 Англія Бірмінгем Сіці 2 (0)
2014—2015 Польшча Вісла (Кракаў) 46 (0)
2015—2019 Польшча Лех (Познань) 9 (0)
2017—2019   Польшча Лех II (Познань)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2012 Польшча Польшча 64 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дарыюш Дудка (польск.: Dariusz Dudka; нар. 9 снежня 1983, Костшын над Одран, Польшча) — былы польскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2004—2012).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у родным горадзе. У 1999 годзе перайшоў у клуб «Аміка», дэбютаваў у Экстраклясе 15 красавіка 2000 года ў матчы супраць «Руха» Радзёнкаў. Правёў шэсць гадоў у клубе і быў прададзены ў папулярны польскі клуб «Вісла» (Кракаў). У сезоне 2007/08 перамог у чэмпіянаце Польшчы разам з «Віслай». 26 чэрвеня 2008 года, ён быў прададзены ў французскі клуб «Асер» за 2,225 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. У 2012 годзе свабодным агентам перашоў у склад іспанскага клуба «Левантэ».

Пасля прагляду Дудка падпісаў двухмесячны кантракт з англійскім клубам «Бірмінгем Сіці» 31 кастрычніка 2013 года[4]. Пасля з’яўлення толькі ў 2 матчах і сканчэння кантракту ігрок з’ехаў у Польшчу, дзе заключыў пагадненне з клубам «Вісла» (Кракаў).

15 чэрвеня 2015 года перайшоў у стан чэмпіёна Польшчы — пазнаньскага «Леха». Пасля сезона 2015/16 перастаў з’яўляцца ў складзе, з 2017 года гуляў за рэзервовую каманду «Леха» ў Трэцяй лізе. Завяршыў кар’еру ў 2019 годзе.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У зборнай Польшчы дэбютаваў 7 лістапада ў матчы супраць зборнай ЗША, які скончыўся з лікам 1:1. Дарыюш з’яўляецца ўдзельнікам чэмпіянату свету 2006, чэмпіянату Еўропы 2008 і 2012 гадоў. Пасля таварыскай сустрэчы супраць зборнай Украіны (0:1), разам з Артурам Боруцам і Радославам Маеўскім быў выдвараны са зборнай за парушэнне рэжыму[5].

Зноскі

  1. DARIUSZ DUDKA // Argentine Soccer Database
  2. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  3. Дудка переходит в Осер. football.ua
  4. Blues bring in top Pole Архівавана 6 лістапада 2013.. Birmingham City F.C.
  5. Трое игроков сборной Польши выдворены из команды. soccernews.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]