Дар’я Ліс
Дар’я Ліс | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1981 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, журналістка, фрылансер |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Дар’я Ліс (нар. 6 кастрычніка 1981, в. Залессе, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса і празаік, журналістка, фрылансер.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Залескую сярэднюю школу, потым — факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка (завочна). Піша прозу і вершы. Друкавалася ў часопісах «Акно», «Верасень», «Дзеяслоў». Напісала эсэ для кнігі Аляксандра Тамковіча «Преодоление».
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Хварэе на спінальную мышачную атрафію (SMA), з-за чаго з 11 гадоў вымушаная перамяшчацца ў інвалідным вазку[1].
Таксама займаецца грамадскай дзейнасцю ў ГА «Геном» — каардынуе дапамогу дарослым SMA-пацыентам.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
- «Вясновы джаз», кнігі вершаў і прозы
- «Пакахайце мяне, калі ласка», калектыўнага зборніка жаночай прозы
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Прызёрка конкурсу для маладых журналістаў «Твой стыль» (2010 год, Гродна)
- Прызёрка II міжнароднага конкурсу web-журналістыкі «Yousmi Media Awards» (2011, Мінск).
- Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл, якую абвясціў «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
Зноскі
- ↑ Дар’я Ліс: З хваробай трэба навучыцца жыць, Радыё Свабода
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дар’я Ліс на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў