Дастаеўскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дастаеўскія — вялікалітоўскі шляхецкі род герба ўласнага («Радван» зменены), вядомы на Піншчыне з канца 15 стагоддзя. У 16 і 17 ст. перасяліліся на Валынь і ў Наваградскае ваяводства.

Паходжанне роду[правіць | правіць зыходнік]

Даніла Іванавіч Ірцішчавіч у 1506 годзе атрымаў ад пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча грамату на маёнтак Палкоцічы і на частку вёскі Дастоева ў Пінскім павеце на паўночны ўсход ад Пінска, паміж рэкамі Пінай і Ясельдай. На попіс войска ў 1528 ставіў 1 конніка. Даніла Іванавіч меў сыноў Івана Данілавіча (у 1522 валодаў зямлёй у сяле Ляхавічы) і Сямёна Данілавіча Ірцішчавіча (упамінаецца ў 1566). Сыны першага з іх — Сасін Іванавіч Дастаеўскі і Фёдар Іванавіч Даніловіч-Дастаеўскі, вядомы на попісах 1567 і 1565 гадоў. Сасін у 1567 ставіў 1 конніка ў войска ВКЛ, а Фёдар — «2 кони — збройна, по гусарску, а драба з лучъницою на кони», служыў ён у князя Андрэя Курбскага. Пасля прозвішча Дастаеўскія замацавалася за іх нашчадкамі. Найбольш вядомы прадстаўнік роду — Фёдар Дастаеўскі (1821—1881), рускі пісьменнік.

Некаторыя прадстаўнікі роду[правіць | правіць зыходнік]

  1. Даніла Іванавіч Ірцішчавіч (Ірцішч, Арцішчавіч), у 1506 атрымаў Дастоева
    1. Іван Данілавіч
      1. Сасін Даніловіч-Дастаеўскі
      2. Фёдар Даніловіч-Дастаеўскі, у 1572 разам з Андрэем Курбскім пасяляецца на Валыні, заснавальнік валынскае галіны роду
      3. Стафан, перайшоў у каталіцтва, зямянін (землеўласнік) менскі, у 1579 атрымаў ва ўладанне Менскі Узнясенскі манастыр, у 1590 прадаў маёнтак Сенніца князю Горскаму
        1. Марыяна (?-14 кастрычніка 1609), за забойства мужа асуджана да пакарання смерцю, м. — Станіслаў Карловіч, зямянін менскі
        2. Рэгіна, абвінавачвалася ў 1606—1609 у падробцы тастамента Станіслава Карловіча
    2. Сямён Данілавіч

З нявызначаным месцам у радаводзе[правіць | правіць зыходнік]

  • Пётр, у 1598—1599 маршалак Пінскага павет, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1599 і 1619
  • Яраш, у 1604 падстароста оўруцкі
  • Пётр, 1627—1628 маршалак Пінскага павета, у 1627 суддзя гродзкі пінскі
  • Фёдар, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1634
  • Бэнядзікт (да 1622 — пасля 1669), ад 25 чэрвеня 1635 падчашы пінскі
  • Андрэй, харужы валынскі ў 1649

Радавод Фёдара Дастаеўскага[правіць | правіць зыходнік]

Рыгор (Міхаіл?)
 └─> Андрэй (1756-каля 1819), уніяцкі, пасля праваслаўны свяшчэннік у вёсцы Войтаўцы (цяпер Украіна)
        ├─> Міхаіл (1787-1839), медык ∞ Марыя Фёдараўна Нячаева (1800-1837), з купецкага роду
        │          ├─> Міхаіл (1820−1864), пісьменнік ∞ Эмілія Фёдараўна фон Дытмар
        │          │         ├─> Марыя (1844—1888)
        │          │         ├─> Кацярына (1853—1932)
        │          │         └─> Варвара (1854—1864)
        │          ├─> Фёдар (1821-1881), пісьменнік; ∞ 1) Марыя Дзмітрыеўна (1824-1864); ∞ 2) Ганна (1846-1918), дачка Рыгора Іванавіча Сніткіна
        │          │          ├─> Любоў (18691926)
        │          │          ├─> Соф'я (6 сакавіка-24 траўня 1868)
        │          │          ├─> Фёдар (1871-1922)
        │          │          └─> Аляксей (1875-16 траўня 1878)
        │          ├─> Варвара (18221893) 
        │          ├─> Андрэй (18251897), архітэктар ∞ (1850) Домніка Іванаўна Федарчэнка (18251887)
        │          │          ├─> Аляксандр (1857-[1894]), гістолаг
        │          │          ├─>Андрэй (18631933), географ
        │          │          ├─>Варвара  (18581935)
        │          │          └─>Яўгенія (18531919)
        │          ├─> Вера (18291896)
        │          ├─> Любоў (1829), блізня Веры, памерла праз некалькі дзён пасля нараджэння
        │          └─> Аляксандра (18351889)
        ├─> Леў
        ├─> Ганна
        ├─> Канстанцыя
        ├─> Тэкля
        ├─> Марыя
        └─> Лукер'я

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]