Дацкія кругавыя замкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цяперашні стан валу кругавога замка ў Агерсбаргу (Данія).

Дацкія кругавыя замкі (нарв.: trelleborg) — абагульняльнае паняцце для шасці фартоў круглай формы эпохі вікінгаў. Сляды ваенных лагераў вікінгаў падобнай формы захаваліся ў Даніі (чатыры аб'екты) і паўднёвай частцы Швецыі (два аб'екты).

Паводле канструкцыі кругавыя замкі былі акружнасцю, абнесенай валам. Унутраная прастора падзялялася на чатыры роўныя часткі дзвюма перпендыкулярнымі вуліцамі. Злева і справа вуліц стаялі так званыя доўгія дамы. Паводле апісання А. Я. Гурэвіча, «уяўляюць сабой групы пабудоў, абнесеныя канцэнтрычнымі землянымі валамі і размешчаных каля марскога берага ў месцы, зручным для стаянкі караблёў».

У датаванні дацкіх круглых замкаў ёсць пэўныя цяжкасці. Большасць даследчыкаў адносіць будаўніцтва да 2-й паловы X ст. (уладарства Харальда Сінязубага), што пацвярджаюць і даныя дэндрахраналогіі. Шэраг даследчыкаў трымаецца думкі, што замкі былі пабудаваны па загаду Свена Вілабародага для збору войска перад паходам на Лондан у 1013 годзе.

У іншых мовах дацкім кругавым замкам можа адпавядаць паняцце трэлебарг (па назве першага знойдзенага замка гэтага тыпу). Да дацкіх кругавых замкаў некаторыя даследчыкі адносяць і паўміфічны Ёмсбарг.

Вядомыя на сёння замкі[правіць | правіць зыходнік]

Назва Вобласць Вал Дамы Карта кругавых замкаў
Дыяметр[1] Шырыня Кол-ць Даўжыня
Сцяг Даніі Aggersborg (Агерсбарг) Ютландыя (Лім-фіёрд) 288м 11м 48 32,0м
Сцяг Швецыі Borgeby (Боргебю) Сконэ 150м 15м    
Сцяг Даніі Fyrkat (Фюркат) Ютландыя (Хобра) 120м 13м 16 28,5м
Сцяг Даніі Nonnebakken (Нонебакен) Фюн (Одэнсэ) 120м      
Сцяг Даніі Trelleborg (Трэлебарг) Зеландыя (Слагельсэ) 136м 19м 16 29,4м
Сцяг Швецыі Trelleborg (Трэлебарг) Сконэ 125м      
Замак Трэлебарг, непадалёк ад Слагельсэ.

Першым быў выяўлены і даследаваны Трэлебарг (літаральна «замак рабоў»[2]) каля дацкага горада Слагельсэ падчас раскопак 1936—1941 гадоў. Знешні вал таўшчынёй 18 метраў уяўляў сабой правільную акружнасць дыяметрам 136 метраў, вывераную з дакладнасцю да некалькіх сантыметраў[3]. Падлічана, што адхіленне ад геаметрычнага круга не перавышае 0,5 %. У сярэдзіне лагера меркавана размяшчалася вартаўнічая вышка.

Унутры акружнасці ў паўночна-паўднёвым і заходне-ўсходнім кірунку былі пракладзены драўляныя маставыя. Адпаведна, прасечаныя ў валах вароты былі арыентаваны на чатыры бакі свету. У кожным з чатырох сектараў круга стаяў доўгі дом. Дамы былі размешчаны перпендыкулярна адзін да аднаго і ўтваралі правільны квадрат з унутраным дваром.

Самы буйны лагер быў выяўлены археолагамі каля Агерсбарга. Дыяметр яго акружнасці перавышае 240 метраў. Як і іншыя падобныя збудаванні, ён быў разбіты ў месцы, якое дазваляла кантраляваць жыццёва важныя марскія шляхі.

У 2014 годзе на захад ад горада Кёгэ на востраве Зеландыя была выяўлена круглая крэпасць Вале Боргрынг дыяметрам 145 метраў[4]. Замак мог быць пабудаваны ва ўладарства караля Даніі і Нарвегіі Харальда I Сінязубага або яго сына — Свена I Вілабародага, які заваяваў Англію[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]