Свен I Вілабароды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Свен I Вілабароды
дацк.: Svend I Tveskæg
нарв.: Svein I Tjugeskjegg
англ.: Sweyn I Forkbeard
Sweyn Forkbeard.jpg
Кароль Даніі
986 — 3 лютага 1014
Папярэднік: Харальд I Сінязубы
Пераемнік: Харальд II
Кароль Нарвегіі
986 — 995
Суправіцель: Хокан II Магутны
Папярэднік: Харальд III
Пераемнік: Олаф I Тругвасан
Кароль Нарвегіі
1000 — 3 лютага 1014
Суправіцелі: Эйрык, сын Хокана Магутнага (1000 — 1012),
Свейн, сын Хокана Магутнага
Папярэднік: Олаф I Тругвасан
Пераемнік: Олаф II Святы
Кароль Англіі
1013 — 3 лютага 1014
Папярэднік: Этэльрэд II
Пераемнік: Этэльрэд II
 
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 960-я гады
Данія
Смерць: 3 лютага 1014({{padleft:1014|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})
Гейнсбара, Лінкальншыр, Англія
Пахаванне: Ёрк, перапахаваны ў Саборы ў Роскіле
Дынастыя: Кнютлінгі
Бацька: Харальд I Сінязубы
Маці: Гунхільда
Жонка: Сігрыд Ганарлівая
Дзеці: Харальд II, Кнуд I Вялікі, Святаслава, Эстрыд/Маргарыта, Гіда

Свен I Вілабароды (нарв.: Sveinn Tjúguskegg, шведск.: Sven Tveskägg, дацк.: Svend Tveskæg, англ.: Sweyn Forkbeard, каля 960 — 3 лютага 1014) — кароль Даніі, Англіі і вялікай часткі Нарвегіі. Свен быў лідарам вікінгаў і бацькам Кнуда Вялікага. Ён стаў каралём Даніі пасля смерці свайго бацькі, Харальда Сінязубага, у канцы 986 ці ў пачатку 987 года. У 1000 годзе Свен стаў валадаром большай часткі Нарвегіі, калі Эйрык, сын Хокана Магутнага, прысягнуў яму як васал. Пасля доўгіх заваяванняў і амаль перад смерцю па загаду Свена быў заснаваны горад у Англіі, які атрымаў назву Суонсі (ад англ.: Sweyn's Ey). Пазней Свен стаў каралём Англіі. А ў апошнія месяцы жыцця стварыў такую вялікую імперыю Паўночнага мора, якая па памерах магла паспрачацца толькі з імперыяй яго сына Кнуда.

Мянушка[правіць | правіць зыходнік]

Мянушка Свена, якая верагодна ўжывалася пры яго жыцці, не падобна на большасць мянушак каралеўскіх асоб. Яна ўказвае на вілападобны тып вусоў, а не барады, як можна было меркаваць. Такі стыль быў вельмі папулярны ў тыя часы, асабліва ў Англіі, дзе, верагодна, Свен і вырашыў яго пераняць. Падобны стыль вусоў можна знайсці на выяве з дывана з Баё.

Царква і Свен[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Свена, Харальд Сінязубы, быў першым скандынаўскім каралём, які афіцыйна прыняў хрысціянства ў 960-х гадах. Згодна з Адамам Брэменскім, гісторыкам 11 стагоддзя, сын Харальда, Свен быў хрышчоны пад імем Ота, у гонар першага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі[1]. Але Свен Вілабароды ніколі афіцыйна не карыстаўся сваім хрысцянскім імем. На манетах, якія ён біў было напісана «ZVEN REX DAENOR», што перакладецца як «Свен, кароль данаў». І нават калі ён быў абраны Уітэнагемотам на пасаду караля Англіі ў 1013 годзе, ён стаў каралём Свенам, а не Ота.

Кароль Даніі[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з некаторымі крыніцамі, як то «Сага аб ёмсвікінгах», Свен быў незаконнанароджанным сынам Харальда Сінязубага і быў выхаваны легендарным ёмсвікінгам і ярлам Ёмбарга Палнатокі.

Адам Брэменскі піша, што Свен быў пераможаны шведскім каралём Эрыкам VI Пераможцам, які кіраваў Даніяй на працягу некаторага часу ў 994995 гадах. Аднак на гэты конт няма адзінага меркавання. Вядома, таксама, што пасля таго як Эрык памёр, Свен ажаніўся з яго ўдавой, вядомай пад імёнамі Гунхільда, Сігрыд і Святаслава. Адносна гэтай паўлегендарнай жанчыны асноўныя крыніцы разыходзяцца: згодна з ісландскімі сагамі яна была дачкой шведскага вікінга і жонкай Эрыка VI, а пасля яго смерці — Свена Вілабародага; Саксон Граматык пацвярджае толькі тое, што Свен узяў у жонкі ўдаву Эрыка; Адам Брэменскі піша, што яна была польскай прынцэсай; а Цітмар Мерзебургскі згадвае, што жонкай Свена і маці Кнуда Вялікага была дачка Мешка I, сястра караля Баляслава I Храбрага. Верагодна, гэта дае тлумачэнне згадванню ў хроніках факта ўдзела польскіх войскаў у паходзе Кнуда на Англію ў 1015 годзе.

Барацьба за Нарвегію[правіць | правіць зыходнік]

Разам з тытулам караля Даніі Свен адразу ж стаў і каралём Нарвегіі, аднак фактычным кіраўніком Нарвегіі быў Хокан Магутны, які стаў рэгентам яшчэ пры Харальдзе Сінязубым. У 995 годзе Олаф I Тругвальдсан вярнуўся ў Нарвегію і забіў Хокана, тым самым Данія да 1000 года страціла кантроль над Нарвегіяй. У тым годзе ў бітве пры Свольдэры аб'яднаны дацка-шведскі флот з далучыўшымся да іх карабелямі Эйрыка Хоканарсана, сына забітага Хокана, змог перамагчы флот Олафа, карабель якога патануў разам з ім. Нарвегія зноў вярнулася пад дацкі кантроль, а новым рэгентам стаў Эйрык.

Заваяванне Англіі[правіць | правіць зыходнік]

Свен і Ёмсвікінгі на пахаванні Харальда Сінязубага

Згодна з хронікай Джона Уолінфордскага Свен здзейсніў набегі на Англію ў 10021005, 10061007 і 10091012 гадах, з мэтай помсты за гвалт у дзень святога Брайса, калі па загаду англійскага караля Этэльрэда Неразумнага было згвалтавана дацкае насельніцтва брытанскага вострава. Лічыцца, што сярод ахвяр гвалту была і сястра Свена Гунхільда.[2]

Сайман Кейнз піша, што Свен быў актыўны ў рэгіёнах Уэсекс і Усходняй Англіі ў 10031004 гадах, але з-за недахопу харчу быў вымушаны вярнуцца дадому. Некаторыя навукоўцы лічаць, што ў гэтых наскоках Свен мог і не прымаць удзел. Але дакладна вядома, што ў 1013 годзе Свен разам з вялікім флотам уварваўся ў Англію.[3]

Як паведамляе хроніка Пітэрбора, у ліпені кароль Свен высадзіўся з вялікім флотам у Сендвічы, потым па рацэ Трэнт войска дасягнула Гейнсбара. Амаль адразу ўся Усходняя Англія і Нартумбрыя трапілі пад прыгнёт нарвежцаў, хутка здаліся і жыхары Саюза Пяці Гарадоў. Свен зразумеў, што ён можа пайсці далей, і, зрабіўшы запасы харчоў, рушыў з асноўнымі сіламі на поўдзень у раён Оксфарда, амаль не сустракаючы процідзеяння. Пасля Оксфарда вікінгі захапілі Вінчэстэр і аблажылі Лондана.[4]

Аднак лонданцы трымаліся; сярод абаронцаў горада былі кароль Англіі Этэльрэд і Торкель Высокі, вікінг, які перабег да Этэльрэда. Нарэшце Свен зняў аблогу і рушыў на захад да горада Бат, дзе збіраўся папоўніць запасы харчу для далейшай аблогі Лондана. На гэты раз лонданцы спужаліся, што Свен захопіць горад і адпомсціць жыхарам за доўгае непадпарадкаванне. Этэльрэд збег у Нармандыю разам са сваёй сям'ёй, а Свен у дзень Ражства Хрыстова 1013 года быў абраны Уітэнагемотам новым каралём Англіі.

3 лютага 1014 года Свен памёр, ён быў каралём Англіі толькі пяць тыдняў. Першапачаткова быў пахаваны ў Ёрку, пазней яго цела было перавезена ў Данію, дзе Свен і быў пахаваны ў Кафедральным саборы Роскіле. Яго сын, Кнуд, быў вымушаны вярнуцца ў Данію дзеля абароны свайго тытула караля Даніі, але праз нейкі час зноў вярнуўся ў Англію і стаў, як і бацька, каралём Англіі.

Зноскі

  1. Adam of Bremen Gesta II.3. Ed. Schmeidler, trans. Tschan, pg. 56
  2. Mike Ashley, British Monarchs; A complete genealogy, gazeteer and biographical Encyclopaedia of the Kings and Queens of Britain, Robinson Publishing (1998) p.483
  3. Blair, Peter Hunter (2003). An Introduction to Anglo-Saxon England (3rd ed.). Cambridge University Press. p. 98. ISBN 0-521-53777-0.
  4. The Anglo-Saxon Chronicle. Everyman Press: London, 1912. Translation by James Ingram (London, 1823) and J.A. Giles (London, 1847). Online Medieval and Classical Library Release #17. Retrieved 12 October 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]