Двайны тэракт у Белуджыстане (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Двайны тэракт у Белуджыстане
Месца нападу Правінцыя Белуджыстан, Пакістан
Дата 7 лютага 2024
Зброя бомбы, усталяваныя на матацыклах
Загінулыя 28
Тэрарысты Абдул Шакур
Арганізатары Ісламская дзяржава

7 лютага 2024 года ў выніку двух выбухаў у правінцыі Белуджыстан (Пакістан) загінула па меншай меры 28 чалавек[1]. Інцыдэнт здарыўся напярэдадні ўсеагульных выбараў. Атакі былі нацэлены на офісы кандыдатаў і партый[2]. Адказназць узялі баевікі «Ісламскай дзяржавы»[3].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні ўсеагульных выбараў 8 лютага ў правінцыі Белуджыстан адбылося больш за два дзясяткі нападаў[2] на офісы кандыдатаў. Акцыі былі арганізаваны сепаратыстамі з групоўкі «Белуджская вызваленчая армія», якія заклікала да байкоту галасавання[1].

Аднак атакі 7 лютага здзейсніла «Ісламская дзяржава». Адну бомбу тэрарысты замацавалі на матацыкле, пакінуўшы транспарт каля офіса незалежнага кандыдата Асфанда Яр Хана Какара ў Пішыне. Тут загінулі па меншай меры 16 чалавек[4][5]. Выбух адбыўся ў той час, калі кандыдат сустракаўся са сваім агентам[1]. Як заявіў намеснік камісара Пішына Джумадад Мандахайл, усе ахвяры былі прыхільнікамі палітыка[6]. Прыкладна праз паўтары гадзіны здарыўся другі выбух у раёне Кіла Сайфула. Мэтай атакі стаў офіс партыі Джаміят Улема-і-Іслам (Фазл). Загінула 12 чалавек[1][7][8]. Як і у папярэднім выпадку, бомба была ўсталявана на матацыкле[9]. Паводле звестак паліцыі, у момант выбуху ў будынку знаходзілася вялікая колькасць рабочых. Некаторыя з параненых былі дастаўлены на верталёце ў сталіцу правінцыі Квета[10][2].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пакістаў абвясціў аб закрыцці межаў з Афганістанам і Іранам да 9 лютага для забеспячэння бяспекі падчас выбараў[11].

Адказнасць за тэракт узялі баевікі «Ісламскай дзяржавы»[10]. 9 лютага Inter-Services Public Relations, медыя-крыло Узброеных сіл Пакістана, назвала імя тэрарыста. Ім быў Абдул Шакур, забіты пазней сілавікамі пры перастрэлцы ў раёне Кіла Сайфула. Ён нібыта планаваў правесці яшчэ некалькі тэрактаў у Белуджыстане[12].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт краіны Арыф Алві асудзіў напады і выказаў спачуванні сем’ям ахвяраў[13].

Спачуванні пакістанскаму ўраду накіравалі Вялікабрытанія[9], Егіпет[14], Іран[15], Саудаўская Аравія[16], ААЭ[17].

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш рашуча асудзіў выбухі, а яго прэс-сакратар дадаў, што напады «відавочна звязаны» з выбарамі[18].

Amnesty International выказала занепакоенасць у сувязі з эскалацыяй гвалту супраць кандыдатаў і палітычных структур. Двайны тэракт быў названы «абуральным замахам на дэмакратычны працэс» і парушэннем правоў чалавека[19].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Fraser, Simon; Baloch, Saher (2024-02-07). "Pakistan election: Two deadly blasts in Balochistan day before vote". BBC News [брытанская англійская]. Архівавана з арыгінала 2024-02-07. Праверана 2024-02-07.
  2. а б в Baloch, Shah Meer (2024-02-07). "At least 30 killed in two bombings at election offices in Pakistan". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 2024-02-07. Праверана 2024-02-07.
  3. Bomb blasts kill dozens day before Pakistan vote (англ.). BBC News (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2024. Праверана 7 лютага 2024.
  4. "Pakistan polls 2024: Blasts target candidates' offices, at least 30 killed on eve of election". The Times of India. 2024-02-07. ISSN 0971-8257. Архівавана з арыгінала 2024-02-07. Праверана 2024-02-07.
  5. Blasts near Pakistan candidates' offices kill 26 on eve of election (англ.). The Star (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2024. Праверана 7 лютага 2024.
  6. 26 perish in simultaneous Balochistan blasts. The Express Tribune (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2024. Праверана 9 лютага 2024.
  7. Pakistan explosions: At least 30 killed in blasts outside election candidates' offices (англ.). Sky News (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2024. Праверана 7 лютага 2024.
  8. Sattar. Bombings at Pakistani political offices kill at least 30 a day before parliamentary elections. Associated Press (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 February 2024. Праверана 7 February 2024.
  9. а б Deadly twin blasts target Pakistani candidate offices on election eve (англ.). France 24 (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2024. Праверана 7 лютага 2024.
  10. а б At least 30 dead in Balochistan explosions, day before Pakistan election (англ.). CNN (8 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
  11. Twin bombings kill at least 28 as Pakistan prepares for elections. Al Jazeera (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 February 2024. Праверана 7 February 2024.
  12. Mastermind of deadly Balochistan blasts killed in Qilla Saifullah IBO. The Express Tribune (9 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2024. Праверана 9 лютага 2024.
  13. Khatoon. Pakistan President Dr. Arif Alvi Condemns Deadly Blasts in Balochistan That Killed At Least 22 (англ.). BNN Breaking. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
  14. Egypt condemns Pakistan terrorist attacks on eve of general elections. Egypt Today (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
  15. Iran Strongly Condemns Baluchistan Terrorist Attack (англ.). Khyber News (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
  16. Saudi Arabia condemns militant attacks in Pakistan's Balochistan (англ.). Arab News PK (8 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
  17. UAE condemns terror attacks in Pakistan (англ.). Dubai Eye 103.8. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2024. Праверана 10 лютага 2024.
  18. UN 'Strongly' Condemns Pakistan Bomb Attacks On Election Eve (англ.). Barron's. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2024. Праверана 7 лютага 2024.
  19. Amnesty 'alarmed' by pre-polls unrest in Pakistan. The Express Tribune (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.