Дворышчанскае
Выгляд
Дворышчанскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 0,54 км |
Плошча |
|
Аб’ём | 0,00043 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,35 км |
Найбольшая глыбіня | 4,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8,8 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Дво́рышчанскае во́зера[1][2], № 2[3] — возера ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі ў басейне ракі Маларыта, за 11[1][2] (8,5[3]) км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Маларыта, каля вёскі Дворышча.
Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 0,54 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,43 млн м³. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя. Берагі нізкія, тарфяністыя.
З дапамогай помпаў у возера падаецца вада з асушальных каналаў. У паўднёва-ўсходняй частцы з возера выцякае ручай у раку Маларыта.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 1998.
- ↑ а б Блакітная 1994.
- ↑ а б Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дво́рышчанскае во́зера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дво́рышчанскае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 140. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)