Дворышча (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дворышча
Даўжыня 7 км

Дворышча — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Лужаны ва ўрочышчы Гай, упадае ў Бярэзіну за 1,5 км на поўдзень ад пасёлка Бярэзінскі (месцазнаходжанне вусця залежыць ад рэжыму эксплуатацыі палёў здабычы торфу). На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з асушальных каналаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.