Джавані Батыста Бельцоні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джавані Батыста Бельцоні
Партрэт
Род дзейнасці: падарожнік-даследчык, антыквар, егіптолаг, археолаг, раманіст, пісьменнік-падарожнік
Дата нараджэння: 5 лістапада 1778(1778-11-05)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 снежня 1823(1823-12-03)[1][2][4] (45 гадоў)
Месца смерці:
Жонка: Сара Бельцоні[d]
Commons-logo.svg Джавані Батыста Бельцоні на Вікісховішчы

Джавані Батыста Бельцоні (1778—1823) — італьянец-авантурыст. Адным з першых заходнееўрапейцаў Джавані Бельцоні павярхоўна даследаваў храмы на востраве Філы, храм у Абу-Сімбеле, адкрыты да яго швейцарскім навукоўцам Буркхартам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Каб выжыць і зарабіць на жыццё, ён быў вымушаны брацца за любую працу, быў і цырульнікам, і інжынерам, і ўцекачом, і драпежнікам-археолагам і рабаўніком магіл старажытных егіпцян. Маладосць Джавані прыйшлася на ваенныя авантуры Напалеона Банапарта і захопы княстваў Італіі французскімі ваярамі. Высокага росту маладога чалавека (два метра) маглі сілай забраць у войска французаў-захопнікаў 1797 года, таму ён збег з Рыма. Маладосць, жаданне зарабіць на жыццё і нестабільнасць ваенных гадоў спрыялі развіццю авантурных чорт яго характару. Ён гадамі падарожнічаў па краінах Еўропы, а затым і арабскага Усходу, беручыся за розныя работы. Жыў у Нідэрландах, перабраўся ў Лондан, дзе далучыўся да падарожжаў цырку. Разам з цыркам пачаліся гастролі ў Іспаніі, Партугаліі, Сірыі, востраве Мальта. На Мальце 1815 года ён сустрэўся з Ісмаэлем Гібралтарам, пасланнікам Мехмеда Алі Пашы (1769—1848) з арабскага Егіпта. Апошняга зацікавілі веды Джавані Бельцоні пра гідраўлічныя механізмы, і ў выніку той, разам з жонкай адбыў у Каір. У Каіры адкрыў, што можна зарабляць на разграбленні старажытных пахаванняў і продажу знойдзенага ў іх. Брытанскім консулам у той час у Каіры быў Генры Сальт (1780—1827), дыпламат, трохі мастак. У той час у Егіпце працягвалася жорсткае суперніцтва паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй за першынство ў рабаванні і вывазе ў Еўропу археалагічных скарбаў Старажытнага Егіпта. За кошт авантурнага і ініцыятыўнага Джавані Бельцоні, генеральны консул Брытаніі ўмацаваў свае пазіцыі. Адным з першых заходнееўрапейцаў Джавані Бельцоні павярхоўна даследаваў храмы на востраве Філы, храм у Абу-Сімбеле, адкрыты да яго швейцарскім навукоўцам Буркхартам. Бурная актыўнасць Бельцоні ішла не столькі ад смагі навуковых даследаванняў, бо ён не быў навукоўцам, колькі ад авантурнага жадання навіны і адкрыцця мастацкіх скарбаў, якія хацеў забраць і пераправіць у Брытанію, на сваю новую радзіму. Адсюль спробы прабіцца ў храм Абу-Сімбел, захоп старажытнаегіпецкага абеліска на востраве Філы, раскопкі ў мястэчку Карнак, у Даліне Цароў. Адкрыццё і раскопкі авантурыста-аматара міжволі, у апошнюю чаргу спрыялі навуковым адкрыццям і станаўлення навукі егіпталогіі. Гэта і дэшыфроўка надпісу на вышэй згаданым абеліску, і падставы сістэматыкі на матэрыяле раскапаны пахаванняў. Каб замацаваць за сабой прыярытэт у адкрыцці новых магіл, ён пачаў ставіць ўласныя надпісы на пахавальных каморах (захаваліся і дагэтуль).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Giovanni Battista Belzoni
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118658093 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Giovanni Battista Belzoni // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.