Султанат Матарам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Матарам
1587 — 1755



Mataram 1830 (be).png
Сталіца Картасура, Кота-Гедэ
Мова(ы) Яванская мова
Форма кіравання манархія
султан
Гісторыя Інданезіі
Surya Majapahit.svg VOC.svg National emblem of Indonesia Garuda Pancasila.svg
Храналогія

Матарам (індан.: Kesultanan Mataram) — манархічная дзяржава на востраве Ява (15871755 гг.).

Пасля заняпаду індуісцкай імперыі Маджапахіт у 1527 г. на Яве склалася некалькі дробных дзяржаўных утварэнняў, кіраўнікі якіх спавядалі іслам і індуізм. Для сярэдзіны — другой паловы XVI ст. характэрны сталыя міжусобіцы. У іх выніку адбылося ўзвышэнне султаната Матарам, кіруючая дынастыя якога паходзіла з дробных феадальных колаў. Першым тытул султана афіцыйна атрымаў Агунг Вялікі (1613 - 1645 гг.). У 1625 г. ён далучыў да сваіх валоданняў багаты горад Сурабая і такім чынам распаўсюдзіў сваю ўладу на ўсю Усходнюю Яву. Аднак яго спробы ў 1628 г. і 1629 г. захапіць Батавію скончыліся паражэннем ад Галандскай Ост-Індскай кампаніі. Ён спрыяў пашырэнню іслама і пранікненню мусульманскай культуры ў паўседзённае жыццё.

Амангкурат II (1677 - 1703 гг.) у барацьбе з сваякамі быў вымушаны абапірацца на дапамогу галандцаў. Наступныя султаны таксама атрымоўвалі прастол з дапамогай Ост-Індскай кампаніі. Падчас паўстання кітайскіх перасяленцаў на тэрыторыях кампаніі ў 1741 - 1743 гг. Матарам заключыў саюз з паўстанцамі, аднак пасля яго развалу сам быў вымушаны весці супраць іх ваенныя дзеянні. Кітайцы на кароткі час захапілі сталіцу султаната. Яна была вызвалена з дапамогай галандскіх войск. Пасля задушэння паўстання дзяржава працягвала сваё існаванне, аднак страціла значныя землі, якія перайшлі да Ост-Індскай кампаніі.

11 снежня 1749 г. хворы султан Пакубувана II падпісаў пагадненне аб перадачы суверынітэта над рэшткамі султаната Ост-Індскай кампаніі. Гэта выклікала паўстанне, што завершылася ў 1755 г. падзелам на некалькі дробных дзяржаў, у тым ліку султанаты Джак'якарта і Суракарта, залежныя ад кампаніі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]