Джон Палмэн
Джон Палмэн
| |
Дата нараджэння: | 12 снежня 1923 |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 25 снежня 1998 (75 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | Англія |
Прафесійная кар’ера: | 1946 — 1982 |
Найвышэйшы рэйтынг: | 7 (1977/1978) |
Перамогі на турнірах | |
Іншыя прафесійныя турніры: | 10 |
Чэмпіён свету: | 1957, 1964 (двойчы), 1965 (тройчы), 1966, 1968 |
Джон Палмэн (англ.: John Pulman; 12 снежня 1923, графства Дэваншыр, Англія — 25 снежня 1998) — былы англійскі прафесійны гулец у снукер, які дамінаваў у гульне ў 1960-я гады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1946 годзе Джон Палмэн стаў самым маладым пераможцам чэмпіянату Англіі сярод аматараў, і адразу пасля гэтага атрымаў статус прафесіянала. Упершыню выступіў на чэмпіянаце свету ў 1947-м, але прайграў у кваліфікацыйным раўндзе Альберту Браўну, якога годам раней Джон абыграў ў фінале аматарскага першынства. Ён упершыню выйшаў у фінал турніру World Matchplay (які замяняў чэмпіянат свету) у 1955 годзе, але прайграў Фрэду Дэвісу. У 1956 Дэвіс таксама выйграў у фінале, а ў 1957 Джон Палмэн святкаваў поспех, абыграўшы ў фінале Джэйкі Ры, пасля чаго чэмпіянат перастаў праводзіцца. У 1964 правядзенне чэмпіянату свету было адноўлена ў выглядзе чэлендж-матчаў, і Палмэн паспяхова абараняў тытул аж да 1968 года, калі ён абыграў аўстралійца Эддзі Чарльтана. У 1969 годзе чэмпіянат свету стаў турнірам на выбыванне (які звычайна разглядаецца як нараджэнне сучаснай эпохі снукеру), і Палмэн прайграў у стартавым матчы будучаму чэмпіёну Джону Спэнсэру. Варта заўважыць, што гэта быў першы пройгрыш Палмэна з 1957 года. У 1970 годзе ён прайграў у фінале Рэю Рыардану. Палмэн дасягнуў паўфіналу чэмпіянату свету, калі ён быў упершыню праведзены ў Крусібле ў Шэфілдзе ў 1977 годзе, ледзь прайграўшы будучаму пераможцу Джону Спэнсэру 16:18.
Пасля гнятлівых вынікаў Палмэн быў прызнаны банкрутам 7 лютага 1979 года з абавязкамі ў памеры £5916. Нядаўна разведзены Палмэн пакутаваў ад сур'ёзных матывацыйных праблем і жыў у гатэлі ў Бромлі.
Палмэн пакінуў прафесійны спорт ў 1982 годзе і стаў каментатарам на BBC. Праз некаторы час стаў працаваць на ITV, дзе ён каментаваў разам з Дэнісам Тэйларам, Маркам Уайлдманам, Рэем Эдмандсам і Джымам Мэдаўкрафтам. Ён заставаўся вядучым каментатарам, пакуль канал не перастаў трансляваць спорт у 1992 годзе. Палмэн памёр у дзень Каляд 1998 пасля падзення з лесвіцы.
Перамогі ў турнірах
[правіць | правіць зыходнік]- Empire News event — 1951
- News of the World Championship — 1954, 1957
- Чэмпіянат свету па снукеры — 1964 (двойчы), 1965 (тройчы), 1966, 1968
- World Matchplay — 1957